Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Чачэнска-беларускі транзыт
14:53, 22/01/2003, Віктар Дзямідаў, «Stringer»

Сярод арганізатараў вывазу на Захад чачэнскіх баевікоў лічыцца, што самы лёккі маршрут – праз Беларусь. На Берасьце!
Праз тыдзень пасьля маскоўскага захопу закладнікаў на Дуброўцы ў беларускай Берасьці адбыўся інцыдэнт. Некалькі сотняў чачэнцаў – пераважна жанчын і дзяцей – зьнялі зь цягніка без усялякіх тлумачэньняў. Прычым зьнялі іх зусім не беларускія памежнікі, а польскія. Беларусы як раз такі прапусьцілі чачэнцаў абсалютна свабодна – ім такое “шчасьце” на ўласнай тэрыторыі ні да месца. Але, так ці інакш, чачэнцаў “завярнулі”, і ім нічога не заставалася, акрамя як уладкавацца ў залі чаканьня берасьцейскага вакзалу. Уцекачы прызналіся карэспандэнтам, што зараз плянуюць выпрабаваць шчасьце ўжо на беларуска-літоўскай мяжы.

 ПАЛIТЫКА 

ARTICLE 19 выступіў у абарону газэты `Местное время`
16:00, 22/01/2003

АRTICLE 19, Усясьветная кампанія за свабоду слова, зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказала сваю занепакоенасьць тым фактам, што беларуская газэта "Местное Время" ня можа аднавіць сваю дзейнасьць, бо летась яе ліцэнзія была прызнанай нядзейнай.

Партыі вылучылі мізэрна мала кандыдатаў у дэпутаты
15:05, 22/01/2003

Прадстаўнікі палітычных партыяў складаюць 4% ад агульнай колькасьці суіскальнікаў у кандыдаты дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Пра гэта, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва “Интерфакс” у сераду на прэсавай канфэрэнцыі паведаміла старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэферэндумаў (ЦВК) Лідзія Ярмошына.

Сьледчыя па справе Каламійца адправіліся ў Беларусь
15:04, 22/01/2003, ForUm

Сьледчая група пракуратуры Кіева адправілася ў Беларусь з мэтай больш дэталёва дасьледаваць абставіны пагібелі рэдактара “Українських новин” Міхаіла Каламійца. Пра гэта “Обозревателю” паведамілі ў прэсавай службе пракуратуры. Як заявіў раней пракурор Кіева Васіль Прысяжнюк, сьледзтва асабліва цікавяць прычыны знаходжаньня Каламійца ў Беларусі, асобы, зь якімі ён там кантактаваў і чаму апынуўся менавіта ў тым лесе.

У Менск прыбывае афіцыйная дэлегацыя Вьетнаму
15:03, 22/01/2003

Па запрашэньні кіраўніцтва абедзьвюх палат “нацыянальнага сходу” Беларусі, 22-24 студзеня адбудзецца афіцыйны візыт старшыні Нацыянальнага сходу Вьетнаму Нгуен Ван Аня, перадае карэспандэнт РІА “Новости”. Як паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага МЗСу Андрэй Савіных, у часе візыту старшыня Нацыянальнага сходу СРВ будзе прыняты Аляксандрам Лукашэнкам, правядзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Генадзем Навіцкім, старшынёй “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым.

Андрэй Саньнікаў адкажа на пытаньні слухачоў Радыё Рацыя
11:53, 22/01/2003

Кожны чацьвер Радыё Рацыя запрашае да сябе ў госьці VIP-пэрсон, якія ў інтэрактыўным рэжыме адказваюць на пытаньні ня толькі карэспандэнтаў, але і слухачоў радыё. Пытаньні і адказы таксама публікуюцца на сайце Радыё Рацыя. Чарговым госьцем рубрыкі “Чысты чацьвер” стане Андрэй Саньнікаў – былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі, міжнародны каардынатар грамадзянскае ініцыятывы “Хартыя’97”. Пытаньні, якія Вы хочаце задаць Андрэю Саньнікаву, трэба адпраўляць на адрэсу rac@user.unibel.by - Pytanne Sannikavu.

Алег Пралескоўскі: Прызначалі мяне зусім не журналістам
11:49, 22/01/2003

У канцы леташняга году ў самага буйнога інфармацыйнага агенцтва краіны – Беларускага тэлеграфнага – зьмяніўся кіраўнік. Пасаду генэральнага дырэктара БЕЛТА атрымаў супрацоўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта палкоўнік Алег Пралескоўскі. У Службе бясьпекі Пралескоўскі ачольваў аддзел па аналітычнай працы і паралельна курыраваў прэсу. Новы дырэктар БЕЛТА, прызначаны на пасаду асабіста Лукашэнкам, шчыра мяркуе, што “журналісцкія матэрыялы павінны ўсьведамляцца як сродак сацыяльнага кансэнсусу, каштоўнасных арыентыраў і кансалідацыі беларускага грамадзтва”. Так ён заявіў у інтэрвію газэце “7 дней”, самыя красамоўныя вытрымкі зь якога мы вам прапануем.

ЗША заклікаюць Беларусь не замінаць незалежным СМІ
10:55, 22/01/2003

Намесьнік кіраўніка місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан у сваім звароце да арганізацыі 16 студзеня згадаў Беларусь, Туркмэністан, Кыргызстан і Азэрбайджан у ліку краінаў, дзе парушаецца свабода слова. У прыватнасьці, адносна Беларусі ён сказаў наступнае: “У Беларусі ўлады працягваюць аказваць ціск на калектыў газэты “Местное время”. Гэты факт стаў чарговым у сэрыі парушэньняў правоў чалавека, накіраваных на спыненьне дзейнасьці незалежных СМІ. Злучаныя Штаты заклікаюць Беларусь дазволіць гэтай, а таксама іншым газэтам даносіць да людзей альтэрнатыўную інфармацыю”.

Лукашэнке ў справах з Захадам давядзецца пачынаць з нуля
10:54, 22/01/2003, Аляксандар Рар, `Die Welt` (Нямеччына)

Захад на шляху пашырэньня НАТО і ЭЗ на Ўсход павінен надзяляць больш увагі Рэспубліцы Беларусь, бо там усё актуальней паўстае пытаньне аб краху рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Беларусь да гэтага часу знаходзіцца пад дэспатычнай уладаю дыктатуры. Рада Эўропы нават адзначае пагаршэньне сытуацыі з правамі чалавека ў гэтай былой савецкай рэспубліцы. Эканамічная мадэль Лукашэнкі, накіраваная на кансэрвацыю савецкага сацыялізму, пацярпела крах. Становішча пагаршаецца ў выніку замежнапалітычнай ізаляцыі Беларусі.

Андрус Кубіліус: Беларусь уратуе сяброўства ў Эўразьвязе
10:48, 22/01/2003

“Адзіны спосаб для Беларусі выбрацца з балота – гэта стаць кандыдатам у Эўразьвяз”, -- лічыць Андрус Кубіліус, дэпутат літоўскага Сэйму, лідэр парлямэнцкай фракцыі кансэрватараў, былы прэм’ер-міністар Літвы (1997-1999гг.).

Прафэсар Юры Бандажэўскі ў цяжкім стане
10:48, 22/01/2003

Напярэдадні ад’езду ў Парыж на запрашэньне міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnestу International” Галіна Бандажэўская мела кароткачасовае спатканьне з сваім мужам у турме.

У Францыі і Швайцарыі пройдуць акцыі ў падтрымку Бандажэўскага
10:46, 22/01/2003

На гэтым тыдні ў Францыі і Швайцарыі пройдуць акцыі ў падтрымку беларускага навукоўца Юры Бандажэўскага. Іх ладзяць заходнія калегі гомельскага прафэсара разам з актывістамі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnestу International”. А ў наступным месяцы ў Базэлі адбудзецца спэцыяльны мэдычны сімпозіюм, дзе Юры Бандажэўскі будзе нават ганаровым удзельнікам.

Пугачоў перадаў Эмілю Лахуду пасланьне ад Лукашэнкі
10:45, 22/01/2003

Першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Васіль Пугачоў перадаў у аўторак лібанскаму прэзыдэнту Эмілю Лахуду пасланьне ад Аляксандра Лукашэнкі. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", Пугачоў прыбыў у Бэйрут у панядзелак з двухдзённым візытам для правядзеньня плянавых кансультацыяў у МЗС Лібану. У прэс-бюро лібанскага прэзыдэнта паведамілі, што ў пасланьні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падкрэсьленае імкненьне разьвіваць і ўмацоўваць стасункі зь Лібанам у розных абласьцях, асабліва ў вобласьці эканамічнага разьвіцьця. У пасланьні таксама адзначаецца, што на дадзены момант у Беларусі і Лібана склаліся неблагія міжпарлямэнцкія адносіны, а таксама адносіны ў вобласьці адукацыі і эканомікі.

Чаму выкідаюць улёткі дэпутата?
10:44, 22/01/2003, Ліст у «Народную волю»

У складзе ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за вылучэньне кандыдата ў дэпутаты Менгарсавету, наведваючы жыхароў некалькіх дамоў на вуліцы Русіянава, я міжволі зьвярнуў увагу вось на што: у пад’ездах валяюцца раскіданыя і стаптаныя ўлёткі. Падняў адну зь іх, прачытаў: “Отчет о проделанной работе. 2000--2002 год”. Пад фотаздымкам паважанага мужчыны – дэвіз “Спеши делать добро людям". І подпіс – “Депутат Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь II созыва. Заместитель председателя постоянной Комиссии по бюджету, финансам и налоговой политике Марахин В.И.” Далей -- тэкст падрабязнай справаздачы.

Погляд рабочага
10:43, 22/01/2003, Ліст у “Народную волю”

Паважаная рэдакцыя! У палеміцы перадвыбарчых жарсьцяў, якія ў нас то распальваюцца, то заціхаюць, галоўнае – думка выбарца – застаецца па-за кадрам. Слугі народа і апазыцыя, кожны па-свойму, камэнтуюць ролю электарата і гэтым самым выдаюць сваю думку за думку народа. Абяцаньні, дадзеныя народу перад выбарамі, зараз выглядаюць проста жартам.

Прыпыненая крымінальная справа аб выкраданьні Ганчара і Красоўскага
10:39, 22/01/2003

Прыпыненая крымінальная справа аб гвалтоўным выкраданьні намесьніка старшыні Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. Пра гэта Ірыне Красоўскай паведаміў кіраўнік сьледчай групы Ўладзімер Чумачэнка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Горадні адбылася забастоўка прадпрымальнікаў
15:20, 22/01/2003


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларусь зьніжае транзытныя зборы для расейцаў
15:01, 22/01/2003, Автотрансинфо

1 лютага адкрываюцца два новыя пункты збору пошліны з расейскіх аўтаперавозчыкаў, якія едуць транзытам ці праяжджаюць па частцы Беларусі. Як паведаміў міністар транспарту і камунікацыяў гэтай краіны Міхаіл Баравы пасьля сканчэньня ў Берасьці рабочай сустрэчы дэлегацыяў транспартных ведамстваў Беларусі і Расеі, з гэтага часу на трасе Берасьце - Менск - мяжа Расейскай Федэрацыі будуць працаваць не два пункты збору дарожных пошлін, як зараз, а чатыры.

Урад ухваліў указ аб акцыянаваньні нафтахімічных прадпрыемстваў
12:40, 22/01/2003

Прэзыдыюм беларускага ўраду ўчора вечарам ухваліў праект указу прэзыдэнта, датычны акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу. Згодна праекту, прадпрыемствы могуць быць прыватызаваныя толькі за грошы. Зараз дакумэнт перадаецца на подпіс Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта паведамляе газэта "Время новостей".

Беларусу грамадзкі транспарт абыходзіцца ў 9 разоў даражэй, чым эўрапейцу
12:37, 22/01/2003, Іна Качаткова, “Комсомольская правда в Беларуси”

180-рублёвыя квіткі і жэтоны колькі дзён таму засталіся ў мінулым: з 20 студзеня 2003 году кошт праезду ў грамадзкім транспарце Менску складае 200 рублёў. Адпаведна, для пасажыраў ільготнікаў – 100 рублёў, пры продажы кіроўцамі – 250, у аўтобусах экспрэсных маршрутаў – 400. За леташні год кошт паслуг грамадзкага транспарту падвышаўся ў 5 разоў і за год павялічыўся болей чым у 3 разы. Трэба меркаваць, цяперашнее падаражэньне – першы сёлета крок на шляху да мары гарадзкіх уладаў аб поўнай акупальнасьці транспарту.

Двайны ўдар энэргаплат
12:36, 22/01/2003, Ірына Чарняўка, "Белорусская газета"

У новы год гарадзенскія энэргетыкі перанесьлі падвойны груз неплатаў. Паводле намесьніка генэральнага дырэктара рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднаэнэрга” Мікалая Заеца, прадпрыемства запазычыла за сьнежань “Итере” 2,2 млрд. рублёў і за студзень павінна сплаціць “Газпрому” яшчэ 6 млрд. Але з тае прычыны, што апошнія спажыўцы аплаціцлі менш за 35% скарыстаных рэсурсаў, то к канцу другой дэкады студзеня “Гроднаэнэрга” пералічыла толькі 2 зь неабходных 8 млрд. рублёў.

Жывёлу шкада
12:33, 22/01/2003, Марына Гуляева, “Белорусская газета”

Дзьве хаты, два хлява, гараж на дзьве машыны, трактар, лазьню, адну пуньку для дроваў, другую для брыкета. Плюс карову, парсючка і 12 кур. Усё гэтае багацьце Вольга Іванаўна зь вёскі Лыцавічы Вілейскага раёну ў свае 60 зь лішкам гатовыя абмяняць на пакой у менскім інтэрнаце: “Я жыць хачу! Хопіць!”

Гарадзенскія прадпрымальнікі намерваюцца сустрэцца з `вэртыкальлю`
11:05, 22/01/2003

22 студзеня 2003 году ў Горадні Стачкам прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь аб’явіў аднадзённую забастоўку прадпрымальнікаў Горадні. Для вырашэньня канфліктнай сытуацыі старшыня Стачкаму прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі прызначыў сустрэчу гарадзенскіх прадпрымальнікаў з кіраўніцтвам Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту ў будынку самога аблвыканкаму. Прыдуць ці не на сустрэчу кіраўнікі Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэту, ці зноў пасадзяць Валеры Леванеўскага на чарговыя 15 сутак за тое, што ён падыдзе да будынка аблвыканкаму – пакажа час.

У ценю сталіцы
11:00, 22/01/2003, Алена Дзенісенка, “Вечерний Минск”

Добраўпарадкаваньне Менску і тэмпы, зь якімі ён пераўтвараецца і прыгажэе, выклікаюць у жыхароў астатніх невялікіх беларускіх гарадоў і вёсак вельмі зразумелую зайздрасьць. На яшчэ ўчорашніх пустках вырастаюць цэлыя мікрараёны, дзіцячыя садкі, новыя школы. Асартымэнт сталічных крамаў мала чым адрозьніваецца ад эўрапейскіх. Дык што я распавядаю вам, менчукам?! Берасьцейцы, магілёўцы і іншыя вераць, што ад вагнёў вялікай сталіцы, па знаёмых з юнацтва законам фізыкі, перападае сьвятла і блізкім тэрыторыям. Прасьцей, Менскаму раёну. Акрамя таго, яшчэ на памяці леташняя заява прэзыдэнта рэспублікі аб неабходнасьці надаць Меншчыне годны выгляд. Ён параіў не адкладаць добрую справу ў доўгую скрыню. Такім бачыцца Менскі раён здалёк. У тых, хто там жыве, меркаваньне аб мясцовай якасьці жыцьця іншае.

Газ і электраэнэргія падаражэлі заднім чыслом
10:58, 22/01/2003, Агенцтва Ўладзімера Граўцова

Пастановаю Мінэканомікі ад 10 студзеня 2003 году №9 зацьверджаныя новыя кошты на газ прыродны і звадкаваны, якія адпускаюцца насельніцтву. Новыя кошты на газ пачалі прымяняцца з 15 студзеня 2003 году. Акрамя таго, з гэтага дня сталі прымяняцца новыя тарыфы і на электрычную энэргію.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: