Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прафэсар Юры Бандажэўскі ў цяжкім стане
10:48, 22/01/2003

Напярэдадні ад’езду ў Парыж на запрашэньне міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnestу International” Галіна Бандажэўская мела кароткачасовае спатканьне з сваім мужам у турме.

Галіна Бандажэўская вельмі занепакоеная станам здароўя свайго мужа:
-- Я яго ўбачыла і, ведаеце, да цяперашняга часу не магу прыйсьці ў сябе. Перада мной быў хворы чалавек у цяжкай дэпрэсіі. Гэта бачна нават ня доктару. Калі ён размаўляе з блізкімі, то ў яго адзін настрой зьмяняецца другім. То ён вельмі радасны, то плача. Відаць, што яму вельмі, вельмі кепска, - паведаміла жонка прафэсара Радыё Свабода.

Паводле ейных словаў, акрамя дэпрэсіі Юры Бандажэўскі скардзіўся на боль у сэрцы. Ён казаў, што з гэтае прычыны ня можа спаць па начах ужо некалькі сутак. Маральную падтрымку вядомы прафэсар атрымлівае ад навукоўцаў з Эўропы і Амэрыкі, якія дасылаюць яму лісты кожны тыдзень.

21 студзеня Галіна Бандажэўская накіравалася ў Парыж. Прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnestу International” запрасілі яе ў Францыю, каб ад яе даведацца пра стан Юрыя Бандажэўскага і выпрацаваць праграму дзеяньняў у справе вызваленьня вядомага навукоўца.

Акрамя таго, Галіна Бандажэўская 20 студзеня атрымала копію ліста, які накіраваў Аляксандру Лукашэнку ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, старшыня Камітэту абароны навукоўцаў з Інстытуту Пастэра Французскай акадэміі навук Франсуа Жакоб.

Спадар Жакоб у сваім звароце нагадаў пра тое, што Юры Бандажэўскі адзіны навуковец у сьвеце, які дасягнуў значных посьпехаў у дасьледаваньні ўзьдзеяньня наступстваў Чарнобыльскай катастрофы на жывыя арганізмы. Ягоныя навуковыя распрацоўкі вельмі важныя ня толькі для беларускай грамадзкасьці, але й для ўсёй цывілізацыі.

Франсуа Жакоб паведаміў, што навукоўцы пільна сачылі за справай Юрыя Бандажэўскага і прыйшлі да высновы, што падставай пакараньня вядомага навукоўца стала не крымінальнае злачынства, а крытыка ў навуковай справаздачы палітыкі Міністэрства аховы здароўя, якое працягвае ігнараваць забруджваньне глебы і харчоў радыёнуклідамі, і міталягізаваць пагрозу для насельніцтва.

Франсуа Жакоб спаслаўся на восем судовых парушэньняў, якія адзначылі назіральнікі, а таксама на ўмовы ўтрыманьня прафэсара, якія не адпавядаюць чалавечым нормам. Камітэт абароны навукоўцаў ставіць сваёй задачай падняць хвалю ў СМІ, бо стан здароўя вядомага навукоўца апошнім часам выклікае сур’ёзную занепакоенасьць.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: