Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Газ і электраэнэргія падаражэлі заднім чыслом 10:58, 22/01/2003, Агенцтва Ўладзімера Граўцова
Пастановаю Мінэканомікі ад 10 студзеня 2003 году №9 зацьверджаныя новыя кошты на газ прыродны і звадкаваны, якія адпускаюцца насельніцтву. Новыя кошты на газ пачалі прымяняцца з 15 студзеня 2003 году. Акрамя таго, з гэтага дня сталі прымяняцца новыя тарыфы і на электрычную энэргію.
Напрыклад, у жылых дамох, дзе ўсталяваныя кватэрныя газавыя лічыльнікі і пры наяўнасьці газавага ацяпленьня, у ацяпляльны пэрыяд 1 кубамэтар будзе каштаваць 92,8 рубля (раней -- 79,5 рубля), у летні пэрыяд -- 139,1 рублі (раней -- 103 рублі).
У жылых дамох, дзе кватэрныя газавыя лічыльнікі не ўсталяваныя, пры наяўнасьці ў кватэры газавай пліты і цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня з аднаго жыхара будзе спаганяцца плата ў памеры 1112,8 рублёў у месяц (раней-- 825 рублёў). Пры наяўнасьці ў кватэры газавай пліты і адсутнасьці цэнтралізаванага гарачага водазабесьпячэньня і газавага воданагравальніка памер платы складзе 1808,3 рублёў (раней -- 1339 рублёў).
Новыя тарыфы на электрычную энэргію прымяняюцца з 15 студзеня 2003 году. Згодна пастанове, гарадзкое насельніцтва, якое пражывае ў дамох без электрапліт, будзе плаціць за 1 кВт/ч 64,6 рублі (раней -- 47,2 рубля). У дамох з электраплітамі кошт аднаго кілявата складзе 47 рублёў (раней -- 34,3 рублі). Для вясковага насельніцтва вызначаны тарыф у памеры 64,6 рублі за кіляват.