Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пугачоў перадаў Эмілю Лахуду пасланьне ад Лукашэнкі
10:45, 22/01/2003

Першы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Васіль Пугачоў перадаў у аўторак лібанскаму прэзыдэнту Эмілю Лахуду пасланьне ад Аляксандра Лукашэнкі. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", Пугачоў прыбыў у Бэйрут у панядзелак з двухдзённым візытам для правядзеньня плянавых кансультацыяў у МЗС Лібану. У прэс-бюро лібанскага прэзыдэнта паведамілі, што ў пасланьні прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі падкрэсьленае імкненьне разьвіваць і ўмацоўваць стасункі зь Лібанам у розных абласьцях, асабліва ў вобласьці эканамічнага разьвіцьця. У пасланьні таксама адзначаецца, што на дадзены момант у Беларусі і Лібана склаліся неблагія міжпарлямэнцкія адносіны, а таксама адносіны ў вобласьці адукацыі і эканомікі.

У Беларусі, адзначыў Лукашэнка, разглядаюць Лібан як важнага гандлёвага партнёра на Блізкім Усходзе. У пасланьні адзначаецца імкненьне Беларусі да далейшага пашырэньня эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва дзьвюх краінаў, а таксама да ўсталяваньня доўгатэрміновых сувязяў у навуковай, культурнай і ваеннай абласьцях.

Арамя таго, Лукашэнка падкрэсьлівае падтрымку Беларусьсю пазыцыі Лібана, які заклікае да мірнага рашэньня ірацкага крызысу і да аднаўленьня мірнага блізусходняга працэсу на аснове рэзалюцыяў РБ ААН № 242, 338 і 425 і прынцыпаў Мадрыду.

Аляксандар Лукашэнка запрасіў лібанскага прэыдэнта Лахуда наведаць Беларусь з афіцыйным візытам у зручны для яго час.

Васіль Пугачоў з свайго боку падчас сустрэчы зь лібанскім прэзыдэнтам, пацьвердзіў значэньне, якое надаюць у Беларусі разьвіцьцю адносінаў зь Лібанам. Ён выказаў захапленьне дасягненьнямі Лібану ў эканамічным разьвіцьці і будаўніцтве.

Прэзыдэнт Лібану ў сваю чаргу накіраваў у адказ пасланьне да Лукашэнкі, у якім выказаў у ім удзячнасьць за запрашэньне наведаць Беларусь і адзначыў важнасьць для Лібану ўмацаваньня і пашырэньня супрацоўніцтва між двума краінамі ва ўсіх абласьцях. Ён таксама вітаў пазыцыю Беларусі па Блізкім Усходзе ўвогуле і, у прыватнасьці, адносна ірацкага крызысу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: