Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менск прыбывае афіцыйная дэлегацыя Вьетнаму
15:03, 22/01/2003

Па запрашэньні кіраўніцтва абедзьвюх палат “нацыянальнага сходу” Беларусі, 22-24 студзеня адбудзецца афіцыйны візыт старшыні Нацыянальнага сходу Вьетнаму Нгуен Ван Аня, перадае карэспандэнт РІА “Новости”. Як паведаміў на брыфінгу прэсавы сакратар беларускага МЗСу Андрэй Савіных, у часе візыту старшыня Нацыянальнага сходу СРВ будзе прыняты Аляксандрам Лукашэнкам, правядзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Генадзем Навіцкім, старшынёй “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым.

Паводле прэсавага сакратара, у часе надыходзячых сустрэч і перамоваў плянуецца абмеркаваньне пытаньняў двухбаковых палітычных зносінаў, узаемадзеяньня ў рамках міжнародных арганізацыяў, канфэрэнцыяў, Міжпарлямэнцкага зьвязу, а таксама актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і іншых сфэрах.

Заплянаванае наведваньне Нгуен Ван Анем заводу вялікагрузных кар’ерных самаскідаў “БелАЗ” і ААТ “Мотавела”, якія актыўна супрацоўнічаюць зь Вьетнамам.

Андрэй Савіных паведаміў, што ў 2003 годзе адзначаецца дзясятая гадавіна ўсталяваньня дыпляматычных зносінаў паміж дзьвюма краінамі. За гэты час, паводле яго, быў дасягнуты высокі ўзровень палітычнага дыялёгу, які садзейнічае рэалізацыі патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і культурнай сфэрах.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: