Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 2223 24 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Горадні адбылася забастоўка прадпрымальнікаў
15:20, 22/01/2003

Забастоўка прадпрымальнікаў прайшла ў Горадні 22 студзеня. У Горадні не працавалі асноўныя рынкі і міні-рынкі. На самым буйным рынку “Паўднёвы” працаваў усяго адзін толькі прадпрымальнік, на астатніх працавалі некалькі чалавек зь ліку замежнікаў і дзяржаўных прадпрыемстваў. Агульная колькасьць забастоўцаў пераўзышла 8.000 чалавек. Забастоўка арганізаваная Стачачным камітэтам Рэспублікі Беларусь.

Патрабаваньні прадпрымальнікаў застаюцца ранейшымі. Эканамічныя патрабаваньні – вярнуць прадпрымальнікам канфіскаваную па надуманых прычынах маёмасьць і грашовыя сродкі іх уладальнікам, звольніць супрацоўнікаў органаў кантролю, якія дапусьцілі свавольства адносна прадпрымальнікаў, спыніць “разбойныя набегі” супрацоўнікаў сілавых і кантрольных структур на прадпрымальнікаў. Палітычныя – спыніць перасьлед журналістаў і адстаўка Аляксандра Лукашэнкі.

Акрамя таго, у гэты дзень, а 10.00 каля трох сотняў прадпрымальнікаў сабраліся каля Гарадзенскага аблвыканкаму. Ад імя прадпрымальнікаў Валеры Леванеўскі наведаў будынак аблвыканкаму. Ён сустрэўся з намесьнікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Радзевічам Аляксандрам Міхайлавічам і абмеркаваў зь ім насьпелыя праблемы. Была дасягнутая дамоўленасьць аб сустрэчы 23 студзеня а 10.00 з прадстаўнікамі аблвыканкаму і кіраўнікамі сілавых структур.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: