Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША заклікаюць Беларусь не замінаць незалежным СМІ 10:55, 22/01/2003
Намесьнік кіраўніка місіі ЗША пры Сталай Радзе АБСЭ Дуглас Дэвідсан у сваім звароце да арганізацыі 16 студзеня згадаў Беларусь, Туркмэністан, Кыргызстан і Азэрбайджан у ліку краінаў, дзе парушаецца свабода слова. У прыватнасьці, адносна Беларусі ён сказаў наступнае: “У Беларусі ўлады працягваюць аказваць ціск на калектыў газэты “Местное время”. Гэты факт стаў чарговым у сэрыі парушэньняў правоў чалавека, накіраваных на спыненьне дзейнасьці незалежных СМІ. Злучаныя Штаты заклікаюць Беларусь дазволіць гэтай, а таксама іншым газэтам даносіць да людзей альтэрнатыўную інфармацыю”.