Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
23 студзеня ўказам прэзыдэнта Беларусі 56-гадовы Юры Сівакоў прызначаны новым міністрам спорту і турызму. Ён зьмяніў Яўгена Ворсіна, які знаходзіўся на гэтай пасадзе тры з паловаю гады. 30 студзеня Я.Ворсіну споўніцца 55 гадоў. Паводле БелаПАН, а 10 раніцы Аляксандар Лукашэнка прыняў Ю.Сівакова, і праз гадзіну апошні ўжо ў ранзе міністра сустрэўся з памочнікам прэзыдэнта па пытаньнях фізычнай культуры, спорту і разьвіцьця турызму Мікалаем Ананьевым. А 17 гадзіне Ю.Сівакоў будзе прадстаўлены апарату Міністэрства спорту і турызму.
23 студзеня суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў неабрунтаваным зыск лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоля Лябедзькі да КДБ Беларусі. Палітык патрабаваў прызнаць неабгрунтаваным афіцыйнае папярэджаньне, вынесенае яму КДБ 5 лістапада 2002 году. У ім адзначалася, што Лябедзька меў канфідэнцыныя кантакты “з замежнымі грамадзянамі, якія зьяўляюцца выведнікамі ці падазраванымі ў датычнасьці да замежных спэцслужбаў”, а таксама гаварылася пра наяўнасьць “дадзеных аб яго фінансавай залежнасьць ад заходніх спонсараў”. Гэта, як сьцьвярджалася ў дакумэнце, сьведчыць пра магчымыя спробы ўцягваньня Лябедзькі ў супрацьпраўную дзейнасьць, і ў далейшым можа прывесьці да зьдзяйсьненьня ім злачынства, прадугледжанага арт.356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Я -- муха, што сядзіць на сьцяне крамлёўскага офісу Ўладзімера Пуціна, калі туды ўваходзіць галава Службы бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў. Яны зьяўляюцца блізкімі сябрамі з таго часу, калі абодва служылі ў Кіраваньні КДБ у Лінінградзе. Ніякіх прапановаў выпіць чарачку “Столичной” (сп.Пуцін ня мае асаблівай цягі да выпіўкі). Адразу да сур’ёзных справаў.
Беларускі Гэльсынскі Камітэт лічыць рашэньне сьледчага пракуратуры г.Менску Ўладзімера Чумачэнкі аб спыненьні папярэдняга расьсьледваньня па справах аб зьнікненьні Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага несвоечасовым і неабгрунтаваным. На думку БГК, канкрэтныя сьледчыя дзеяньні па вызначэньні абставінаў зьнікненьня апазыцыянэраў не праведзеныя.
Эўрапейскія інстытуты будуць пільна сачыць за тым, як новая місія АБСЭ ў Менску здолее выконваць свае функцыі, і якім чынам стандарты дэмакратычнай трансфармацыі АБСЭ будуць захоўвацца ў Беларусі ў будучыні, заявіў былы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік у інтэрвію БелаПАН.
Вядомы навуковец, доктар гістарычных навук, прафэсар Анатоль Грыцкевіч ачоліў Нацыянальны аргкамітэт па сьвяткаваньні 85-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Намесьнікамі старшыні аргкамітэту сталі вядомыя літаратары Вольга Іпатава і Сяргей Законьнікаў.
Чый `почырк`? 12:19, 23/01/2003, Вольга Бабак, Радыё Рацыя
Жорстка зьбіты 17-га студзеня акадэмік Радзім Гарэцкі не сумняецца, што гэты інцыдэнт стаіць у адным шэрагу з нападамі на іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. "Почырк" нападнікаў, зь ягонага расповеду, цалкам супадае з тым, што пакінулі пасьля сябе людзі, што зьбівалі на вуліцах рэжысэра Валера Мазынскага, прафэсара Адама Мальдзіса, палітыка Аляксея Караля ды іншых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Суседзі Гарэцкіх бачылі падазроны аўтамабіль зь некалькімі асобамі, што дзяжурылі каля дома на вуліцы Кульман увечары 17-га студзеня й зьехалі адразу ж пасьля інцыдэнту. Сам акадэмік з чэрапна-мазгавой траўмай цяпер знаходзіцца ў аддзяленьні нэйрахірургіі 9-га менскага шпіталю.
Сёньня жонка бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, які зьнік бяз вестак у 1999 годзе, атрымала афіцыйнае паведамленьне і пастанову з пракуратуры г.Менска аб прыпыненьні папярэдняга сьледзтва па крымінальнай справе, датычнай выкраданьня Анатоля Красоўскага і віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Віктара Ганчара. Пастанова падпісаная старэйшым сьледчым па важнейшых справах пракуратуры г.Менску Ўладзімерам Чумачэнкам.
Гэта вынікае з інфармацыі, якую агучыла 22 студзеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына. У Менску на адзін мандат шэсьць прэтэндэнтаў. Конкурс у абласныя Саветы і Саветы буйных гарадоў істотна меншы — два чалавекі на месца. На ўсіх іншых узроўнях, акрамя буйных гарадоў, выбары будуць практычна безальтэрнатыўнымі. Гэта датычыць раённых Саветаў і яшчэ ў большай ступені — пасялковых і сельскіх. Паводле Лідзіі Ярмошынай, сярэдні лік прэтэндэнтаў на адзін мандат складае 1,1.
У Беларусі няма парушэньня правоў чалавека, гэта дастаткова дэмакратычная краіна, так адказаў Павал Барадзін на адно з пытаньняў он-ляйнавай прэс-канфэрэнцыі пра “жахлівае парушэньне правоў чалавека ў таталітарнай Беларусі”.
Гарачая тэлезіма 10:58, 23/01/2003, Аляксей Дзям’янаў, “Белорусская газета”
Так ужо склалася, што апошнія зімы беларускі мэдыйны рынак проста калоціць. Зьяўленьне новых правілаў і інструкцыяў у большасьці выпадкаў прыпадае менавіта на гэты пэрыяд году. Гэта тычыцца і друкаваных, і электронных мэдый. У дзень 80-годзьдзя адукацыі СССР, 30 сьнежня, беларускі Савмін зрабіў навагодні сюрпрыз усім электронным мэдыям і прыняў пастанову “Аб электронных і сецявых СМІ”, згодна якому да 1 чэрвеня ўсе яны павінны прайсьці перарэгістрацыю. Кульмінацыяй гэтага сэзону стане, трэба чакаць, разгромная нарада па пытаньнях ідэалёгіі з удзелам прэзыдэнта ў лютым.
Індывідуальныя прадпрымальнікі аб’явілі пра перадстрайкавы стан на буйнейшых рынках Беларусі. Такое рашэньне прынятае 21 студзеня на агульным сходзе прадстаўнікоў прадпрымальніцкіх структур, якія наладзілі акцыі пратэсту ў верасьні-кастрычніку леташнега году.
У 2002 годзе па тэлефоне даверу Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паступіла больш за восем з паловаю тысячаў зваротаў ад грамадзянаў. Як паведаміў БЕЛТА прэсавы сакратар МУС Дзьмітры Партон, найбольшая колькасьць паведамленьняў (18,7 %) былі зьвязаныя з парушэньнем законнасьці з боку міліцыянтаў. У часе службовых разьбіральніцтваў па гэтых фактах летась 26 супрацоўнікаў міліцыі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасьці, а чацьвёра звольненыя з органаў унутраных справаў. У той самы час у 72 паведамленьнях грамадзян па тэлефоне даверу прагучалі словы ўдзячнасьці ў адрас супрацоўнікаў МУС, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі.
У 2002 годзе ў Беларусі зьнізілася вытворчасьць харчоў для дзяцей. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, выпуск стэрылізаванага малака для немаўлят скараціўся на 6 адсоткаў, кансэрваў з агародніны і фруктаў - на 7,6, сухіх сумесяў для дзяцей ранняга ўзросту - на 15,5 (у тым ліку “Малыш” - на 21,1 адсоткі, “Алеся” - на 21,6), мясных кансэрваў - на 21,3, тварагу для грудных дзяцей - на 49,8. Павялічылася вытворчасьць кефіра для немаўлят - у 2,14 разы.
Аляксандар Лукашэнка даў распараджэньне “существенно активизировать” двухбаковы працэс перамоваў з Расейскай Федэрацыяй. Такое ўказаньне 22 студзеня атрымаў ад кіраўніка беларускай дзяржавы прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі.
Нацыянальны банк Беларусі плянуе ўвесьці з 1 ліпеня 2003 году паралельнае абарачэньне разам зь беларускім безнаяўным расейскім рублём. Пра гэта паведаміў старшыня кіраваньня банка Пётар Пракаповіч. Нявырашаным пакуль застаецца толькі тэхнічнае пытаньне. Тэхнічныя магчымасьці і абсталяваньне разьліковага цэнтра беларускага Нацбанка пакуль не дазваляюць праводзіць разьлікі ў дзьвюх валютах. Адначасова з увядзеньнем безнаяўнага расейскага рубля будзе адменены абавязковы продаж валютнай выручкі беларускімі прадпрыемствамі ў расейскіх рублях на Беларускай валютна-фондавай біржы.
ААТ “Запсибгазпром” атрымае 44 млн даляраў у кошт пагашэньня запазычанасьці беларускага прадпрыемства “Белтрансгаз” перад ААТ “Газпром” за пастаўлены прыродны газ.
У Беларусі к 1 студзеня 2003 году колькасьць індывідуальных прадпрымальнікаў дасягнула 189,5 тыс чалавек і павялічылася пры гэтым у студзені-лютым леташняга году на 9,5 тыс. Як паведамілі карэспандэнту РІА “Новости” ў прэсавай службе амбасады Рэспублікі Беларусь у РФ, сума падаткавых паступленьняў ад індывідуальных прадпрымальнікаў склала летась 165,3 млрд беларускіх рублёў супраць 97 млрд у 2001 годзе.
Фінансавая міліцыя распачала крымінальную справу адносна дырэктара Берасьцейскага ААТ “Рубікон”, які з мэтай атрыманьня крэдыту ў памеры 80 тысячаў даляраў падаў у кіраваньне ААТ “Белпрамбудбанк” па Берасьцейскай вобласьці наўмысна ілжывыя фінансавыя дакумэнты. Зараз дырэктару пагражае пакараньне за вымантачваньне крэдытаў.
Такі першы вынік тыднёвай акцыі пратэсту работніц салігорскага прадпрыемства. Алег Грабак заявіў, што ўвогуле зьбіраецца пакінуць Беларусь і заняцца трыкатажным бізнэсам у Расеі.
Зараз кватэразьёмшчыкі, уласьнікі жыльлёвых памяшканьняў, сябры арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў робяць абавязковыя штомесяцовыя адлічэньні на капітальны рамонт жылых дамоў у памеры 50 адсоткаў ад сумы платы за тэхнічнае абсталяваньне жылых памяшканьняў. У гэтую суму ўваходзіць і разьлік штомесяцовай кватэрнай платы. У адпаведнасьці з пастановаю №45 Савету міністраў памер згаданых адлічэньняў павялічваецца ўдвая, з 50 да 100 адсоткаў.
Калі нядзельным вечарам цэнтральныя праспэкты беларускай сталіцы ўспыхнулі ўсёй сваёй ілюмінацыяй, сустракаючы картэж расейскага прэзыдэнта, у дамох па Лагойскім тракце, на вуліцах Мірашнічэнкі і Шырокай на некалькі гадзінаў зьнікла сьвятло. Патухлі вялікі ліхтар уздоўж вуліцы Кальцова і на ўчастку вуліцы Багдановіча. “Вырубіла” электрычную падстанцыю, а таксама ўзмацняльнікі падсілкаваньня антэнаў тэлевізыйных прыймачоў.
Паводле дадзеных Менскага інстытута прыватызацыі і мэнэджмэнту, 29,6% беларускіх кампаніяў маюць свае вэб-сайты. Пэрсанальныя кампутары выкарыстоўваюць 88,4% фірмаў з 378 апытаных рэспандэнтаў, 70,4% карыстаецца інтэрнэтам і электронай поштай і ў такой самай колькасьці рэалізаваныя электронныя сыстэмы ўліку. Электронны дакумэнтазварот маецца ў 40% кампаніяў. Дасьледаваньне праводзілася сумесна з амэрыканскім Цэнтрам міжнародных прыватных прадпрыемстваў (CIPE).
За 11 месяцаў 2002 году таваразварот Беларусі з Украінай склаў 503,7 млн даляраў ЗША, што на 22,6% ніжэй за аналягічны пэрыяд 2001 году. Пры гэтым экспартныя пастаўкі зьнізіліся на 38,2% і склалі 246,8 млн даляраў ЗША, а імпарт павялічыўся на 2,2% і склаў 256,9 млн даляраў.
Айсбэрг у вёсцы 11:14, 23/01/2003, Сяргей Пяткоўскі, «Вечерний Минск»
Гэта толькі ў школьных падручніках – усё зразумела. Праз адну трубу вада зацякае, праз другую выцякае, а колькі яе застаецца ў басейне, можна толькі вылічыць. І зарабіць на гэтым добрую адзнаку. У жыцьці ўсё ня так, а значна складаней.
Прайшоў чарговы год “рынкавага сацыялізму” ў Беларусі. Якімі дасягненьнямі мы можам ганарыцца? Чаго чакаць ад 2003 году? Мяркуючы па навагоднім выступе А.Лукашэнкі, галоўным дасягненьнем мінулага году стала тое, што не было вайны. Улады ганарацца найславутай беларускай “стабільнасьцю”. Аднак, наўрадці гэтая стабільнасьць ужо кагосьці радуе. Стабільнасьць у сталым і паступовым руху да галечы, банкруцтва? Стабільнасьць у тым, што мы штогод вядзем “барацьбу за ўраджай”, у тым, што ўзмацняецца страх згубіць апошняе, у тым, што нават нармальны мужчына ня можа пракарміць сям’ю і забясьпечыць будучыню сваіх дзяцей? Каму патрэбная такая стабільнасьць?
Першая лэдзі Беларусі Галіна Лукашэнка не ўвайшла ў створаны 22 студзеня клюб жонак вышэйшага кіраўніцтва краіны. Галіна Радзівонаўна жыве ў вёсцы і, магчыма, пра яе проста забылі.
Праца беларускай міліцыі на сёньня ўсё яшчэ адарваная ад рэальных патрэбаў людзей, лічыць міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Пра гэта ён заявіў журналістам у Гомлі, дзе 22 студзеня прыняў удзел у паседжаньні калегіі абласнога УУС. Ліквідацыя гэтага недахопу -- адна з першасных задач міліцэйскага ведамства. Таму падразьдзелы ўнутраных справаў рэспублікі, паводле міністра, будуць рабіць усё для таго, каб іх праца адпавядала тым патрабаваньням, якія сёньня прад’яўляюць да праваахоўчых органаў насельніцтва і кіраўніцтва краіны.
Пра гэта паведаміў журналістам начальнік інжынерных войск Узброеных сілаў рэспублікі Сяргей Лучына. У арсэналі беларускага войска зараз знаходзіцца 4,5 млн. мін. Асаблівы артыкул складаюць яшчэ 3,5 млн. касэтных мінаў з вадкім выбуховым рэчывам, тэрмін вартасьці якіх сышоў яшчэ ў 1999 годзе.