Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БГК: спыненьне расьсьледваньня “гучных справаў” неабгрунтаванае
13:59, 23/01/2003

Беларускі Гэльсынскі Камітэт лічыць рашэньне сьледчага пракуратуры г.Менску Ўладзімера Чумачэнкі аб спыненьні папярэдняга расьсьледваньня па справах аб зьнікненьні Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага несвоечасовым і неабгрунтаваным. На думку БГК, канкрэтныя сьледчыя дзеяньні па вызначэньні абставінаў зьнікненьня апазыцыянэраў не праведзеныя.

Як адзначае Гэльсынскі камітэт, за час папярэдняга расьсьледваньня – больш за тры гады -- сьледзтва так і не сфармулявала праўдападобнае тлумачэньне зьнікненьняў Юры Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, ня вызначыла падазраваных. Сьледзтва не праверыла факты аб датычнасьці канкрэтных службовых асобаў дзяржавы да зьнікненьняў, якія знаходзіліся ў апублікаваных матэрыялах з справы №414100 па абвінавачваньні групы Ігнатовіча.

Шматлікія хадайніцтвы пацярпелых, накіраваныя на высьвятленьне праўды па справе, неабгрунтавана адхіленыя: не дапытаныя былы начальнік крымінальнай міліцыі М.Лапацік, міністар унутраных справаў У.Навумаў, экс-міністар унутраных справаў У.Сівакоў, былы сакратар Савету бясьпекі В.Шэйман; не правераная законнасьць і абгрунтаванасьць арышту і хуткага вызваленьня з сьледчага ізалятару КДБ Д.Паўлічэнкі, кіраўніка падразьдзелу СОБР, падазраванага ў арганізацыі гвалтоўных выкраданьняў і, магчыма, фізычнай ліквідацыі зьніклых; не дапытаныя былы генэральны пракурор А.Бажэлка, былы старшыня КДБ У.Мацкевіч, які валодае зьвесткамі, што сталі падставаю да затрыманьня і допытаў Д.Паўлічэнкі ў якасьці падазраванага; не дапытаныя афіцэры і вайскоўцы спэцпадразьдзелаў Службы аховы Прэзыдэнта, Савету бясьпекі, МУС і КДБ – магчымыя ўдзельнікі і сьведкі злачынных падзеяў; не канфіскаваныя з СІЗА-1 УУС Менскага гарвыканкаму і не прыкладзены ў якасьці рэчавага доказу пісталет, які, згодна рапартам А.Алкаева і М.Лапаціка, выкарыстоўваўся пры зьдзяйсьненьні згаданых злачынстваў; не правераныя пададзеныя сьледзтву сьведчаньні, якія ўказваюць на палітычную матывацыю злачынстваў.

Абгрунтаваныя скаргі на дзеяньні сьледчага вышэйшымі пракурорамі не задаволеныя.

Нягледзячы на вялікі грамадзкі інтарэс і міжнародны рэзананс, пра што сьведчыць стварэньне адмысловай камісіі ПАРЭ на чале з Сяргеем Кавалёвым па пытаньнях палітычных зьнікненьняў у Беларусі, вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы і органы пракуратуры не даюць інфармацыі аб выніках расьсьледваньня.

БГК лічыць, што прыпыняючы вытворчасьць па справах аб гвалтоўных зьнікненьнях, якія маюць палітычную матывацыю, улады дэманструюць сваё нежаданьне правесьці поўнае і аб’ектыўнае расьсьледваньне і, тым самым, дазваляюць сьцьвярджаць аб іх датычнасьці да гэтых злачынстваў. Дзеяньні ўладаў Беларусі наносяць урон дзяржаўным інтарэсам і прэстыжу краіны, вядуць да міжнароднай палітычнай і эканамічнай ізаляцыі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: