Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьнізілася вытворчасьць харчоў для дзяцей 15:01, 23/01/2003
У 2002 годзе ў Беларусі зьнізілася вытворчасьць харчоў для дзяцей. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, выпуск стэрылізаванага малака для немаўлят скараціўся на 6 адсоткаў, кансэрваў з агародніны і фруктаў - на 7,6, сухіх сумесяў для дзяцей ранняга ўзросту - на 15,5 (у тым ліку “Малыш” - на 21,1 адсоткі, “Алеся” - на 21,6), мясных кансэрваў - на 21,3, тварагу для грудных дзяцей - на 49,8. Павялічылася вытворчасьць кефіра для немаўлят - у 2,14 разы.
Увогуле, як паведамляе БелаПАН, аб’ёмы вытворчасьці ў харчовай прамысловасьці павялічыліся за год на 4,3 адсоткі. Выпуск рыбнай прадукцыі павялічыўся на 21 адсотак, макаронавых вырабаў - на 14,3, каўбасных вырабаў - на 4,6, алею - на 4,1, цукру - на 1,8, солі - на 1,1. У той самы час вытворчасьць мяса зьменшылася на 1,3 адсоткі, масла жывёльнага - на 2,1, кандытарскіх вырабаў - на 3,8, тлустых сыроў - на 4,8, цэльнамалочнай прадукцыі - на 6,2, хлеба і хлебабулачных вырабаў - на 8,2, круп - на 18,4.
Вытворчасьць безалькагольных напояў павялічылася на 27,7 адсоткаў, мінеральных вод - на 19, вінаграднага віна - на 71,6, пладовага віна - на 35,9, брэндзі і каньячных напояў - на 33,8, коньяку - на 12,3. Шампанскага выраблена меней на 4,9, гарэлкі і лікёра-гарэлачных вырабаў - на 5,4, піва - на 6,8, вінных пладовых напояў - на 78 адсоткаў, цыгарэт - на 5,9.