Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Маштабныя пераўтварэньні ў жыльлёва-камунальнай гаспадарцы 12:00, 23/01/2003, Агенцтва Ўладзімера Граўцова
Зараз кватэразьёмшчыкі, уласьнікі жыльлёвых памяшканьняў, сябры арганізацыі грамадзян-забудоўшчыкаў робяць абавязковыя штомесяцовыя адлічэньні на капітальны рамонт жылых дамоў у памеры 50 адсоткаў ад сумы платы за тэхнічнае абсталяваньне жылых памяшканьняў. У гэтую суму ўваходзіць і разьлік штомесяцовай кватэрнай платы. У адпаведнасьці з пастановаю №45 Савету міністраў памер згаданых адлічэньняў павялічваецца ўдвая, з 50 да 100 адсоткаў.
Пастановаю таксама вызначана, што ў жылых дамох, дзе ва ўласнасьці грамадзян і юрыдычных асобаў знаходзіцца больш за 70 адсоткаў кватэр, трэба будзе стварыць таварыствы ўласьнікаў. Адным словам, гэтыя дамы трэба перадаць ва ўласнасьць жыхароў, зарэгістраваць таварыства ў якасьці юрыдычнай асобы, аформіць дакумэнты на права карыстаньня зямельным участкам і правесьці іншыя арганізацыйныя працы.
Міністэрству эканомікі і Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савміне даручана да 1 сакавіка 2003 г. прыняць рашэньне аб вызваленьні ствараемых таварыстваў уласьнікаў ад выдаткаў, зьвязаных зь іх дзяржаўнай рэгістрацыяй, і пра спарашчэньне працэдуры выдачы таварыствам актаў на права карыстаньня зямельным участкам. Праца па стварэньні названых юрыдычных асобаў павінна быць завершаная ў 2004 годзе.