Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генэральны дырэктар “Купалінкі” прыняў рашэньне аб адстаўцы
12:17, 23/01/2003

Такі першы вынік тыднёвай акцыі пратэсту работніц салігорскага прадпрыемства. Алег Грабак заявіў, што ўвогуле зьбіраецца пакінуць Беларусь і заняцца трыкатажным бізнэсам у Расеі.

Ад кастрычніка мінулага году некалькі соцень работнікаў больш як тысячнага калектыву, найперш жанчыны, знаходзяцца ў вымушаным прастоі. Яны атрымліваюць кампэнсацыю, якая складае 26 тысяч рублёў. У сакавіку кіраўніцтва “Купалінкі” абяцае масавыя звальненьні.

Неабходнасьць скарачэньняў дырэктар Алег Грабак тлумачыць жаданьнем вывесьці “Купалінку” з крызысу, зрабіць вытворчасьць таньнейшай, а прадукцыю канкурэнтаздольнай:

-- Прадпрыемства пікетавалі людзі ў той момант, калі яно працавала. Гэта сьведчыць пра тое, што для вытворчасьці гэтыя людзі непатрэбныя. Што, мне ўключаць іх у кошт, і выстаўляць вам рахунак?

Алег Грабак сваё рашэньне аб адстаўцы ў інтэрв’ю Радыё Свабода тлумачыць стомленасьцю ад змаганьня за сваю пазыцыю:

-- Я прыняў рашэньне аддаць “Купалінку” на волю натоўпу. Сёньня выратаваць прадпрыемства можна толькі фантастычнымі сьмелымі рашэньнямі. Я падаў заяву”.

Многія работніцы кажуць, што знаходзяцца на мяжы галечы. Яны хочуць мець працу й заробак.

Каб паспрыяць вырашэньню канфлікта, у Салігорск зьбіраюцца дэпутаты “палаты прадстаўнікоў”, на 23 студзеня ў Салігорскім гарвыканкаме заплянаванае адмысловае паседжаньне дзеля вырашэньня праблемы “Купалінкі”. Правы работніц абараняе салігорская філія Беларускага Гельсынскага камітэту. « Тое, што будзе новы дырэктар — гэта выпусканьне пары, праблема гэтым ня вырашыцца. На “Купалінцы” вырашыць праблемы можна толькі на ўзроўні ўраду й прэзыдэнта. Гэта горад шахцёрскі. У Салігорску іншай працы для жанчын няма», - лічыць кіраўнік салігорскай філіі БГК Леанід Мархотка.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: