Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Толькі ў буйных гарадох выбары будуць альтэрнатыўнымі 11:01, 23/01/2003
Гэта вынікае з інфармацыі, якую агучыла 22 студзеня старшыня Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына. У Менску на адзін мандат шэсьць прэтэндэнтаў. Конкурс у абласныя Саветы і Саветы буйных гарадоў істотна меншы — два чалавекі на месца. На ўсіх іншых узроўнях, акрамя буйных гарадоў, выбары будуць практычна безальтэрнатыўнымі. Гэта датычыць раённых Саветаў і яшчэ ў большай ступені — пасялковых і сельскіх. Паводле Лідзіі Ярмошынай, сярэдні лік прэтэндэнтаў на адзін мандат складае 1,1.
У раённых Саветах на 4252 мандаты — 4795 прэтэндэнтаў, у гарадох раённага падпарадкаваньня, адпаведна 215 і 294. Усяго ж на 24012 дэпутацкіх вакансіяў прэтэндуюць толькі 26567 асобаў.
Паводле інфармацыі Лідзіі Ярмошынай, усе апазыцыйныя палітычныя партыі разам вылучылі прыкладна 850 кандыдатаў у дэпутаты. Лідэры тут ЛДПБ — 329 прэтэндэнтаў, ПКБ — 208, АГП — 130, “Народная грамада” — 103, БНФ — 76. Але ж гэта толькі 4% ад агульнай колькасьці.