Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чый `почырк`?
12:19, 23/01/2003, Вольга Бабак, Радыё Рацыя

Жорстка зьбіты 17-га студзеня акадэмік Радзім Гарэцкі не сумняецца, што гэты інцыдэнт стаіць у адным шэрагу з нападамі на іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. "Почырк" нападнікаў, зь ягонага расповеду, цалкам супадае з тым, што пакінулі пасьля сябе людзі, што зьбівалі на вуліцах рэжысэра Валера Мазынскага, прафэсара Адама Мальдзіса, палітыка Аляксея Караля ды іншых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Суседзі Гарэцкіх бачылі падазроны аўтамабіль зь некалькімі асобамі, што дзяжурылі каля дома на вуліцы Кульман увечары 17-га студзеня й зьехалі адразу ж пасьля інцыдэнту. Сам акадэмік з чэрапна-мазгавой траўмай цяпер знаходзіцца ў аддзяленьні нэйрахірургіі 9-га менскага шпіталю.

Траўма, нанесеная 74-гадоваму Радзіму Гарэцкаму, належыць да катэгорыі цяжкіх; хаця, са словаў мэдыкаў, яму яшчэ "пашанцавала". Удар быў нанесены ў патыліцу зьлева: са словаў жонкі Галіны Рыгораўны, Радзім Гаўрылавіч згубіў многа крыві, хаця пасьля ўдару яшчэ здолеў самастойна дайсьці дахаты. Аднак нічога з моманту нападу ён ужо не памятаў.

Шмат якія абставіны нападу не дазваляюць далучыць яго да разраду звычайнага хуліганства. Па-першае, са словаў жонкі акадэміка, вуліца Кульман досыць добра асьвятляецца; да таго ж, а 19.30 дахаты вяртаецца з працы шмат людзей, што наўрадці заахвоціла б рабаўнікоў нападаць.

Сёньня выказваюцца самыя розныя вэрсіі адносна матываў гэтага нападу. Некаторыя СМІ ў зьвязку з інцыдэнтам прыгадалі сямейную повязь Радзіма Гарэцкага з былым супрацоўнікам КДБ Г. Угляніцам - аўтарам сэнсацыйных заяваў пра зьнікненьні В. Ганчара й А. Красоўскага. (Радзім Гаўрылавіч даводзіцца Угляніцу цесьцем). Аднак сам акадэмік сувязі тут ня бачыць. Па словам Гарэцкага, “гэта, хутчэй, па той жа "лініі", што Мальдзіс, Мазынскі”.

На карысьць гэтае, так бы мовіць, "нацыянальнае лініі" гаворыць прынамсі некалькі абставінаў. 17-га студзеня сп. Гарэцкі вяртаўся з паседжаньня аргкамітэту па сьвяткаваньні чарговых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, у падрыхтоўцы якіх браў самы непасрэдны ўдзел. Акрамя гэтага, 19-га студзеня ў Менску плянаваўся сход сталічнай інтэлігенцыі, дэлегатам якога таксама выступаў акадэмік. Удзельнікі менскага сходу, нагадаем, прынялі заяву пратэсту з нагоды зьбіцьця сп-ра Гарэцкага. Дэлегаты запатрабавалі тэрміновага расьследваньня інцыдэнту, а таксама адстаўкі кіраўніцтва сталічнай міліцыі, якая так і не знайшла вінаватых у ранейшых, аналягічных нападах. "Тут выразна бачна паўтарэньне адных і тых жа мэтадаў і прыёмаў, - гаворыцца ў заяве. - Такія акалічнасьці сьведчаць, што гэта - не выпадковыя хуліганскія здарэньні, а плянамерная дзейнасьць прафэсійна падрыхтаваных структураў, скіраваная на маральнае і фізычнае запалохваньне, вынішчэньне палітычнай і нацыянальна сьвядомай інтэлектуальнай часткі нашага грамадзтва".

Тэкст гэтай заявы ўжо накіраваны ў СМІ суседніх краінаў (Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі), Расейскі ПЭН-цэнтр, а таксама ў Расейскую акадэмію навук, акадэмікам якой таксама зьяўляецца Р. Гарэцкі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: