Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь плянуе ўвесьці паралельнае абарачэньне расейскага рубля
13:31, 23/01/2003, Gazeta.ru

Нацыянальны банк Беларусі плянуе ўвесьці з 1 ліпеня 2003 году паралельнае абарачэньне разам зь беларускім безнаяўным расейскім рублём. Пра гэта паведаміў старшыня кіраваньня банка Пётар Пракаповіч. Нявырашаным пакуль застаецца толькі тэхнічнае пытаньне. Тэхнічныя магчымасьці і абсталяваньне разьліковага цэнтра беларускага Нацбанка пакуль не дазваляюць праводзіць разьлікі ў дзьвюх валютах. Адначасова з увядзеньнем безнаяўнага расейскага рубля будзе адменены абавязковы продаж валютнай выручкі беларускімі прадпрыемствамі ў расейскіх рублях на Беларускай валютна-фондавай біржы.

Паводле Пракаповіча, на сёньня 40% разьлікаў паміж беларускімі й расейскімі прадпрыемствамі ажыцьцяўляюцца ў нацыянальных валютах дзьвюх краінаў (30% у расейскіх рублях і 10% у беларускіх), а 60% -- у далярах. “Неабходна, каб да 1 студзеня 2004 году ўсе разьлікі паміж прадпрыемствамі дзьвюх краін ажыцьцяўляліся толькі ў нацыянальных валютах”, -- адзначыў Пракаповіч. З 1 студзеня 2004 году будзе ажыцьцяўляцца жорсткая прывязка беларускага рубля да расейскага.

Як сказаў Пракаповіч, нявырашыным пакуль застаецца толькі пытаньне з эмісійным цэнтрам. Для ягонага рашэньня ў другой палове лютага адбудзецца сустрэча прэм’ераў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў Расеі й Беларусі. Пры выкананьні пляну сумесных мераў пераход Беларусі на расейскі рубель будзе ажыцьцяўляцца з 1 студзеня 2005 году, сказаў Пракаповіч. Для гэтага Нацыянальнаму банку Беларусі выдадуць бестэрміновы і беспрацэнтны крэдыт у наяўных расейскіх рублях. Яго памер будзе роўны суме наяўных грошай у Беларусі, якія будуць падлягаць абмену. На 1 студзеня 2003 году наяўныя грошы ў абарачэньні складалі 300 млн. Пракаповіч адзначыў, што за 2 гады гэтая сума вырасьце. Нацыянальны банк Беларусі не плянуе ліквідаваць выведзеныя з абарачэньня наяўныя беларускія рублі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: