Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 2324 25 26
27 28 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыпыненая крымінальная справа аб зьнікненьні Захаранкі
10:43, 23/01/2003

Крымінальная справа аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі прыпыненая — таксама, як і справа аб зьнікненьні Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Сьледчы менскай пракуратуры Ўладзімер Чумачэнка адмовіўся пацьвердзіць гэты факт Радыё Свабода і заявіў, што “больш нічога для мэдыяў не камэнтуе і не паведамляе”, але гэтай навіной ён падзяліўся з адвакатам сям’і Захаранкаў Алегам Воўчакам. Паводле Алега Волчака, сьледчы Чумачэнка паведаміў яму, што яшчэ тры дні таму падпісаў пастанову аб прыпыненьні справы Захаранкі. Прычынаў гэтага ён не назваў, сьцьвярджае Воўчак.

Цяпер абедзьве пастановы Чумачэнкі знаходзяцца ў рэспубліканскай пракуратуры. “Зыходзьце з таго, што калі сьледчы падпісаў пастанову, то справы сапраўды ўжо лічацца прыпыненымі. У рэспубліканскай пракуратуры толькі правераць законнасьць дзеяньняў сьледчага. Ягоную пастанову вывучаць і прымуць па ёй заснаванае на законе рашэньне”, — сказаў для Радыё Свабода прэсавы сакратар пракуратуры краіны Аляксей Таранаў.



Аднак вядомы праваабаронца Гары Паганяйла мяркуе, што ў рэспубліканскай пракуратуры рашэньне сьледчага Чумачэнкі адкарэктуюць:

-- Мяркую, што ня столькі вывучаецца законнасьць і абгрунтаванасьць рашэньня сьледчага, колькі рэдагуецца зьмест дакумэнту, каб да мінімуму зьвесьці інфармацыю, усё, што магчыма, схаваць і прадставіць пацярпелым абсалютна ніякі дакумэнт, зь якога ніхто б нічога не зразумеў.

Гары Пагняйла кажа, што паводле закону падставаў для прыпыненьня падобных справаў можа быць дзьве: ня знойдзеныя асобы, якіх можна абвінаваціць у выкраданьні людзей, і другая — ня знойдзеныя зьніклыя. Між тым, паводле Гары Паганяйлы, падазраваных асобаў у справах дастаткова, але пракуратура ня хоча імі займацца. Што ж да заяваў пра “немагчымасьць знайсьці зьніклых”, то спадар Паганяйла лічыць, што такая магчымасьць застаецца, пакуль не дапытаныя тыя, каго падазраюць.

“Сьледзтва і не хавае, што тут ня ўсё зроблена. У прыватнасьці, не дапытаны генэрал міліцыі Мікалай Лапацік. Не дапытаны генэральны пракурор Віктар Шэйман”, — заўважае Гары Паганяйла. Таму ён лічыць, што рашэньне аб прыпыненьні справаў незаконнае, і заяўляе, што пацярпелыя і абаронцы будуць дамагацца аднаўленьня сьледзтва.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: