Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Украінскія журналісты пачынаюць уласнае расьследваньне 11:04, 24/01/2003, ForUm
Група ўкраінскіх журналістаў намерваецца правесьці незалежнае журналісцкае расьследваньне абставінаў сьмерці дырэктара агенцтва “Українські новини” Міхаіла Каламійца. З гэтай мэтай журналісты намерваюцца 27 студзеня адправіцца ў Беларусь для збору інфармацыі аб абставінах пагібелі журналіста, які апошнія дні свайго жыцьця правёў у гэтай краіне, паведамляе грамадзкая арганізацыя “Ліга эканамічных журналістаў”.
Як перадаюць “Версии.com”, Ліга праводзіць журналісцкае расьсьледваньне абставінаў і прычынаў гібелі Каламійца пры фінансавай падтрымцы Міжнароднага фонду “Відродження”. У часе паездкі журналісты плянуюць сустрэцца з сьледчымі міліцыі, пракуратуры і Службы бясьпекі Беларусі, людзьмі, зь якімі незадоўга да сьмерці Каламіец непасрэдна кантактаваў.
“Ліга эканамічных журналістаў” абяцае агучыць у СМІ вынікі расьсьледваньня.