Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзяржаўныя выдаткі ў Беларусі складаюць 60% ад ВУП
11:12, 27/01/2003

Беларусь мае адзін з самых высокіх у СНД узроўняў дзяржаўных выдаткаў. Пра гэта журналістам у Менску заявіў Джон Літвак, кіраўнік місіі Усясьветнага банка, якая 27 студзеня завершыць у Беларусі працу па ацэнцы яе дзяржаўных выдаткаў.

Паводле папярэдніх вынікаў місіі, дзяржаўныя выдаткі ў Беларусі складаюць 60% яе валавага ўнутранага прадукта (ВУП). Паводле Літвака, “доля бюджэтных і пазабюджэтных выдаткаў у Беларусі вельмі высокая ў параўнаньні з іншымі краінамі з пераходнай эканомікай, у тым ліку з Расейскай Федэрацыяй”.
Высокая ступень дзяржаўных выдаткаў патрабуе высокага падаткаабкладаньня, цяжар якога, як лічаць міжнародныя экспэрты, ускладаецца на беларускіх падаткаплацельшчыкаў. “Беларускі ўрад усьведамляе неабходнасьць агульнага скарачэньня дзяржаўных выдаткаў”, -- адзначыў Літвак.

У сваю чаргу, першы намесьнік міністра фінансаў Беларусі Анатоль Сьверж заявіў: “Мы добра разумеем, што ў нас высокая падаткавая нагрузка і імкнемся яе зьменшыць”. Высокі ўзровень дзяржаўных выдаткаў у Беларусі Сьверж патлумачыў сацыяльна-арыентаванай палітыкай, якую праводзіць кіраўніцтва краіны. Паводле ягоных словаў, беларускі ўрад абавязаны працаваць у рамках гэтага курса.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: