Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У сераду ў Менску будуць разьвітвацца з Уладзімерам Мулявіным
11:20, 27/01/2003

У сераду ў Менску будуць разьвітвацца з мастацкім кіраўніком ансамблю “Песьняры”, народным артыстам СССР Уладзімерам Мулявіным.

Як паведаміў РІА "Новости" старшыня Саюзу кампазытараў Беларусі Ігар Лучанок, як чакаецца, у сераду ў акруговым Доме афіцэраў пройдзе грамадзянская паніхіда. Сюды змогуць прыйсьці і разьвітацца зь легендай беларускай і савецкай эстрады прыхільнікі творчасьці Ўладзімера Мулявіна.

У гэты ж дзень раніцай, паведаміў Ігар Лучанок, у Сьвята-Духавым катэдральным саборы Менску адбудзецца адпяваньне сьпевака.

Паводле Ігара Лучанка, труну зь целам Мулявіна прывязуць у Менск на аўтамабілі.

У аўторак, як чакаецца, грамадзянская паніхіда пройдзе ў Маскве ў канцэртнай залі “Россия”.

Кіраўнік беларускага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю “Песьняры” Ўладзімер Мулявін памёр у маскоўскай клініцы нэйрахірургіі ў нядзелю каля 8 гадзін раніцы. Апошнія 9 дзён Мулявін знаходзіўся ў аддзяленьні рэанімацыі.

Нагадаем, што 15 траўня 2002 году Ўладзімер Мулявін трапіў у дарожна-транспартнае здарэньне. За некалькі кілёмэтраў ад Менску ягоны аўтамабіль “Мэрсэдэс” на высокай хуткасьці не ўпісаўся ў паварот і ўрэзаўся ў дрэва. Мулявіна даставілі ў Беларускі навукова-дасьледчыцкі інстытут траўматалёгіі, дзе яму паставілі дыягназ “тэтрапарэз, пашкоджаньне сьпінных мазгоў з парушэньнем функцыі тазавых органаў, закрыты пералом-вывіх шостай хрыбеткі, рана ў раёне патыліцы”. Сьпявак і кампазытар быў цалкам паралізаваны. Затым ён праходзіў курс лячэньня ў шпіталі кіраваньня справамі прэзыдэнта Беларусі, а ў верасьні яго прывезьлі ў маскоўскую нейрахірургічную клініку імя Бурдэнкі. Паводле дактароў, ягоны стан “трошкі стабілізаваўся, але заставаўся цяжкім”. У сярэдзіне студзеня стан пагоршыўся, і хворага зноў перавялі ў рэанімацыю. Канчатковы дыягназ і прычына сьмерці ўдакладняюцца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Техника в аренду Kato информация
Центр экспертизы Экспертиза документов 542-73-86