Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржаўным СМІ не хапае трываласьці? 11:06, 27/01/2003
Вынікі працы Міністэрства інфармацыі за 2002 год падсумаваныя на пашыраным паседжаньні калегіі, якая адбылася 24 студзеня пад старшынствам міністра інфармацыі Міхаіла Падгайнага. У ім прынялі ўдзел віцэ-прэм’ер Уладзімер Дражын, першы намесьнік кіраўніка Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Станіслаў Князеў, кіраўнікі сродкаў масавай інфармацыі рэспублікі іншых прадпрыемстваў галіны.
Як адзначыў у справаздачы Міхаіл Падгайны, мінулы год характарызуецца шэрагам значных падзеяў. Сярод іх – адкрыцьцё Другога нацыянальнага каналу, які за кароткі час выйшаў на адну з першых пазыцыяў у рэйтынгу праграмаў. Матэрыяльная база электронных і друкаваных СМІ была значна ўмацаваная. Быў дадзены старт структурнаму рэфармаваньню галіны. Спэцыялісты міністэрства распрацавалі больш за дзясятак нарматыўна-прававых актаў, якія рэгулююць адсносіны ў сфэры інфармацыі. Разам з тым, адзначыў міністар, у 2002 годзе працягвалася тэндэнцыя скарачэньня падпіснога накладу дзяржаўных пэрыядычных выданьняў.
Дзяржаўныя СМІ павінны заняць трывалую пазыцыю ў інфармацыйнай прасторы, адзначыў у сваім выступе Станіслаў Князеў. Ён падкрэсьліў, што пашырыць сваю прысутнасьць, у тым ліку і за мяжой, магчыма толькі выпускаючы высокаякасны, канкурэнтаздольны прадукт.
На думку Ўладзімера Дражына, Міністэрства інфармацыі ў леташнім годзе не прыняла ўсе неабходныя меры для выкананьня важнейшых прагнозавых паказчыкаў разьвіцьця галіны. Таму ў сёлетнім годзе варта надаць працы вялікую дынамічнасьць.