Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка будзе патрабаваць з навукоўцаў за дзяржфінансаваньне
11:16, 27/01/2003, Утро

Дзяржава будзе аказваць падтрымку навуцы, бо яна займае важнае месца ў беларускім грамадзтве і зьяўляецца прыладаю рэалізацыі прыярэтэтаў краіны. З такой заяваю выступіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь сябрамі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук (НАН).

Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што ў Беларусі створаныя рэальныя стымулы для плённай дзейнасьці навукоўцаў, зьнятыя ўсе абмежаваньні па памерах надбавак навуковым супрацоўнікам за творчыя, вытворчыя дасягненьні. Аднак Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што падтрымка навукі будзе аказвацца толькі ў тым выпадку, калі дзейнасьць навукоўцаў будзе даваць рэальны вынік і карысьць.

Беларускі лідэр паставіў перад навуковай грамадзкасьцю шэраг задач, у ліку якіх стварэньне ў рэспубліцы цэльнай эфэктоўнай навукова-інавацыйнай сыстэмы, якая павінна стаць інструмэнтам рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны да 2005 г. Аляксандар Лукашэнка таксама падкрэсьліў, што ў полі дзейнасьці навукоўцаў мусяць быць пытаньні падвышэньня канкурэнтаздольнасьці беларускіх тавараў.
Вялікую ролю НАН можа адыграць у рашэньні праблемаў, зьвязаных з энэргетычнай бясьпекаю Беларусі, прымяненьнем больш танных мясцовых паліўных рэсурсаў, увядзеньнем рэжыму эканоміі і энэргаашчаднасьці. “Это - залог независимости страны”, -- адзначыў кіраўнік дзяржавы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: