Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Сытуацыя з свабодай слова ў Беларусі непрымальная
16:54, 28/01/2003

“Сытуацыя з свабодай СМІ ў Беларусі непрымальная для дэмакратычнай дзяржавы; СМІ кантралюецца дзяржаваю, журналісты падвяргаюцца турэмнаму зьняволеньню, квітнее эканамічны і юрыдычны ціск незалежных СМІ”. Такую думку ў дакладзе, прысьвечаным свабодзе слова ў Эўропе, выказала дакладчык Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы па свабодзе прэсы Туці Ісахоакана-Асунма. Гэты даклад абмяркоўваецца на зімовай сэсіі ПАРЭ, якая 28 студзеня адкрылася ў Стразбургу.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускі матыў
15:26, 28/01/2003, Аляксандар Пількевіч, “Голас Амэрыкі”

Новагоднія святы ў Беларусі – справа цяглая. Пачынаюцца яны як і на захадзе, а заканчваюцца “па старым стылі”. Прычына -- у наяўнасьці ў рэспубліцы дзьвюх асноўных хрысьціянскіх канфэсіяў, праваслаўнай і каталіцкай. Афіцыйны Менск сымпатызуе першым, аднак сур’ёзна канфліктаваць зь другімі, а значыць, з многімі эўрапейскімі суседзямі, не рашаецца. Таму ў Беларусі сьвяткуюць два разы Каляды, а пасьля па звычцы даходзяць і да Старога Новага году. Тры тыдні “ўзьліваньняў” – гэта, мякка кажучы, салідна...

Палітрукі ў расах
14:41, 28/01/2003, Мар’яна Дунцава, Антон Плацілін, БДГ

Беларусь становіцца другой пасьля Грузіі краінай на постсавецкай прасторы, дзе ёсьць верагоднасьць заключэньня канкардату -- пагадненьня аб супрацоўніцтве дзяржавы і рэлігійнай канфэсіі. Ва ўсялякім выпадку, на распрацоўку плянаў супрацоўніцтва зь Беларускай праваслаўнай царквою ў міністэрстваў і ведамстваў краіны засталіся лічаныя дні. Сташыня Камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Станіслаў Бука паведаміў карэспандэнтам “БДГ”, што 31 студзеня праект пагадненьня між органамі дзяржаўнай улады Беларусі і БПЦ плянуецца перадаць на разгляд у Савет міністраў.

Расея п’яная ад карупцыі
14:36, 28/01/2003, Уладзімер Вайновіч, “Bangkok Post” (Тайланд)

Леташні год паказаў, што Тайланд больш чым беззабаронны перад абліччам карупцыі. Аднак ёсьць такія краіны, як Расея, у якіх у гэтых адносінах справы яшчэ горшыя.

Юры Сівакоў: Буду працаваць вельмі жорстка
12:01, 28/01/2003, Марына Коктыш, «Народная воля»

На мінулым тыдні краіне прадставілі новага міністра спорту – экс-міністра ўнутраных справаў Юры Сівакова. Сваё першае інтэрвію ён даў “Народнай волі”.

Штраф за лёзунг «Ён павінен сысьці!»
11:58, 28/01/2003

18-гадовы актывіст ЗУБРа Ўладзімер П. затрыманы міліцыяй 27 студзеня каля заводу “Гарызонт”. Зубр клеіў улёткі з лёзунгам “Ён павінен сысьці!”. Маладога чалавека даставілі ў РАУС Цэнтральнага раёну, дзе пратрымалі 3 гадзіны. Затым выпісалі штраф у 10 тысячаў і адпусьцілі. Нягледзячы на затрыманьні (гэта ўжо трэцяе за апошнія дні) і намаганьні камунальных службаў, накіраваныя на зрываньне ўлётак, цэнтральныя вуліцы сталіцы літаральна стракацяць лёзунгам “Ён павінен сысьці!”

Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі стала на абарону Гусэйна
10:55, 28/01/2003

Кіраўнік Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік распаўсюдзіў у панядзелак зварот, у якім заклікаў міжнародны прафсаюзны рух выступіць супраць вайны ў Іраку. Прафбос прапануе “патрабаваць ад кіраўнікоў і ўрадаў дзяржаваў не дапусьціць разьвязваньня вайны ў Іраку”. “Я заклікаю народы сьвету, міжнародны прафсаюзны рух – скажыце сваё слова! Рабіце заявы, патрабуйце, выказвайце салідарнасьць з народам Іраку. Скажыце "не" вайне! Патрабуйце міра для людзей! Пратэстуйце супраць вайны ў Іраку!”, -- гаворыцца ў звароце Леаніда Козіка.

Саміт “высьвятленьня адносінаў”
10:54, 28/01/2003, Аляксандар Арлоў GazetaSNG

Сёньня ў Кіеве адкрывае сваю працу сёлета першы нефармальны саміт СНД. Дзеля справядлівасьці варта адзначыць, што лідэры Садружнасьці кожны раз усё больш ігнаруюць сустрэчы “без гальштукаў”. На гэты раз прэзыдэнты “пабілі рэкорды” па ігнараваньні такіх мерапрыемстваў. Пра намер прыехаць ва ўкраінскую сталіцу заявілі толькі восем кіраўнікоў дзяржаваў – Расеі, Беларусі, Малдовы, Грузіі, Таджыкістану, Армэніі, Азэрбайджану і Ўкраіны. Чацьвёра цэнтральнаазыяцкіх лідэраў па тых ці іншых прычынах удзел у нефармальным саміце прымаць ня будуць.

Лукашэнка прыбудзе ў Кіеў толькі 29 студзеня
10:50, 28/01/2003

Аляксандар Лукашэнка будзе прымаць удзел у нефармальным саміце лідэраў краінаў-удзельніц СНД, які будзе праходзіць 28-29 студзеня ў Кіеве. Як паведаміў у панядзелак агенцтву “Интерфакс-Украина” 3-ці сакратар і прэсавы аташэ амбасады Беларусі ва Ўкраіне Ўладзімер Сьцяпук, кіраўнік беларускай дзяржавы прыбудзе ў Кіеў 29 студзеня. Паводле яго, зараз яшчэ ўдакладняецца склад беларускай дэлегацыі, якая будзе прымаць удзел у саміце СНД.

Соваць галаву ў пятлю
10:46, 28/01/2003, Аляксей Дзям’янаў, Белорусская газета

Яны рэгулярна даюць справаздачу аб дасягнутых посьпехах у выкананьні пастаўленых задачаў і даручэньняў, пакорліва пераносяць публічны наганяй за дробныя і буйныя памылкі і пакорліва разьвітваюцца з сваімі пасадамі. Цяжка быць у Беларусі дзяржслужачым. Якую высокую пасаду б не даводзілася займаць і колькі б не было намесьнікаў, адчуваньне сябе “маленькім чалавекам” на вялікай службе ніколі не праходзіць.

Легітымізацыі «палаткі» на сэсіі ПАРЭ ня будзе
10:44, 28/01/2003

Ніякай легітымізацыі “нацыянальнага сходу” Беларусі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на зімовай сэсіі ня будзе”, -- заявіў 27 студзеня ў інтэрвію БелаПАН лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, які знаходзіцца ў Стразбургу на сэсіі ПАРЭ, якая адкрылася сёньня. Паводле палітыка, гэта стала зразумела пасьля паседжаньня падкамісіі па Беларусі Палітычнага камітэту ПАРЭ.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
УРАТУЙ І ЗАХАВАЙ... “Белорусская газета” прадказвае хуткую”зачыстку” ў шэрагах урада
16:16, 28/01/2003, фота IREX

У кабінэтах выканаўчай улады ўсіх узроўняў актыўна абмяркоўваюць зьмест будучай справаздачы Савміну перад прэзыдэнтам па выніках разьвіцьця эканомікі ў 2002г. У кулуарах цыркулююць усемагчымыя чуткі аб заплянаваных кадравых ратацыях. Прычынай адстаўкі прэм’ера Генадзя Навіцкага можа стаць яго ня вельмі пасьпяховая праца на ўсходнім кірунку і невыкананьне ўрадам шэрагу важнейшых макраэканамічных паказьнікаў. За пагаршэньне стану фінансаў дзяржавы і прадпрыемстваў могуць пазбавіцца сваіх пасадаў міністар эканомікі Андрэй Кабякоў і міністар фінансаў Мікалай Корбут. Да іх у кампанію – міністар прамысловасьці Анатоль Харлап і міністар сельскай гаспадаркі Міхаіл Русы.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Страхавы рынак у крызысе
16:15, 28/01/2003

Беларускі страхавы саюз, які аб’ядноўвае 26 страхавых арганізацыяў краіны, вырашыў зьвярнуцца зь лістом да прэм’ер-міністра рэспублікі Генадзя Навіцкага ў сувязі з крызыснай сытуацыяй, якая склалася на страхавым рынку краіны. Рашэньнем, якое будзе мець самыя сур’ёзныя наступствы для рынка добраахвотнага страхаваньня ў Беларусі, у Беларускім Саюзе страхаўшчыкоў (БСС) называюць унясеньне зь ініцыятывы Мінфіну і наступнае прыняцьце "парлямэнтам" зьменаў у падаткавае заканадаўства, згодна зь якім страхавыя ўнёскі зараз выключаюцца з складу сабекошту, “што ня мае аналягаў ні ў краінах СНД ні ў далёкім замежжы”.

Расея і Ўкраіна дамовіліся аб стварэньні газавага кансорцыюму
16:08, 28/01/2003

У аўтрак у Кіеве праходзяць перамовы прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны ў пашыраным складзе. Адным з вынікаў сустрэчы стала стварэньне сумеснага газавага кансорцыюму, паведамляе тэлекампанія НТВ.

Прадпрымальніцкі дэкрэт усё ж такі падпісаны
14:55, 28/01/2003

Аляксандар Лукашэнка 27 студзеня падпісаў дэкрэт №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”. Пра гэта паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.

У Беларусі затрыманая буйная партыя расейскага піва
14:46, 28/01/2003

Буйная партыя расейскага піва на агульную суму звыш 70 млн. бел.руб затрыманая на беларуска-расейскай мяжы ў зоне дзеяньня Полацкай мытні.

Штогод зь Беларусі эмігруюць 15 дактароў навук і 35-50 кандыдатаў
11:56, 28/01/2003

Штогод зь Беларусі эмігруюць 15 дактароў навук і 35-50 кандыдатаў навук. Пра гэта паведаміў першы намесьнік старшыні Камітэту па навуцы і тэхналёгіях пры Савеце міністраў Уладзімер Нядзілька 27 студзеня ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю тыдня. “Для Беларусі гэта вялікія лічбы, асабліва калі ўлічыць, што ў першую чаргу зьяжджаюць людзі ў найбольш актыўным узросьце”, -- сказаў У.Нядзілька.

З 1 лютага падвышаюцца пэнсіі
11:53, 28/01/2003

З 1 лютага сёлетняга году ў Беларусі памеры пэнсіяў павялічацца – яны будуць праіндэксаваныя ў сярэднем на 7 адсоткаў. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА першы намесьнік кіраўніка Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Леанід Пісарчык, у сувязі з гэтым павелічэннем для выплаты пэнсіяў у лютым дадаткова спатрэбіцца каля 16 мільярдаў рублёў. У адпаведнасьці з пастановаю ўраду, на гэтыя патрэбы плянуецца накіраваць частку сродкаў за кошт скарачэньня асыгнаваньняў на аздараўленьне.

Прадпрымальнікі Гомелю адмаўляюцца выходзіць на працу
11:02, 28/01/2003

Гандляры страйк не аб’явілі, аднак праз праверкі большасьць вымушаная не працаваць. Як паведамляе радыё “Юністар”, татальныя праверкі пачаліся яшчэ напярэдадні сьнежню. Ад прадпрымальнікаў пачалі патрабаваць пасьведчаньняў аб гігіенічнай рэгістрацыі ўсіх тавараў, а ня толькі некаторых відаў, як гэта было раней. Сьведкамі сутыкненьняў кантралёраў і гандляроў былі ў мінулыя выходныя шматлікія наведвальнікі рынку. Некаторыя сталі ўладальнікамі рэчаў, якія кідалі ў натоўп прадпрымальнікі з крыкам: “Няхай лепей людзям, чым вам!”

У Беларусі пачынае працу чарговая місія экспэртаў МВФ
11:01, 28/01/2003, РБК

Чарговая місія экспэртаў Міжнароднага валютнага фонду пачне працу ў Беларусі 28 студзеня. Як паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі, у задачу цяперашня місіі ўваходзіць правядзеньне штогадовых плянавых кансультацыяў з прадстаўнікамі ўраду і галоўнага банку краіны. У прыватнасьці, плянуецца абмеркаваць пытаньні грашова-крэдытнай палітыкі краіны, зьніжэньня інфляцыі, прыватызацыі, валютнага саюзу з Расеяй. Акрамя таго, экспэрты фонду плянуюць абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны пэрспэктывы далейшага супрацоўніцтва МВФ зь Беларусьсю.

Лукашэнка абвінаваціў прыватнікаў у шкодніцтве
10:59, 28/01/2003

Экспартна-імпартныя апэрацыі з прыбытковай прадукцыяй не прыносяць істотнага даходу беларускім вытворцам, народу і дзяржаве праз ланцуг шматлікіх пасярэднікаў, сярод якіх пераважная большасьць — прыватнікі. Пра гэта заявіў у панядзелак на нарадзе па пытаньнях ўдасканаленьня замежнагандлёвай дзейнасьці Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

“Выявілі і прыпынілі дзейнасьць...”
10:58, 28/01/2003, Яраслаў Раманчук, Белорусская газета

Нядаўна старшыня Камітэту дзяржкантролю Анатоль Тозік дакладваў прэзыдэнту аб выніках працы свайго ведамства за 2002 г. Акрамя вынікаў праверак дзяржорганаў і прадпрыемстваў, Аляксандру Лукашэнку хутчэй за ўсё было цікава паслухаць аб выніках працы па выкараненьні зьявы, якую ўлады называюць ілжывым прадпрымальніцтвам.

Беларусь плянуе забясьпечыць Маскву харчаваньнем
10:56, 28/01/2003, Росбалт

Супрацоўніцтва з расейскімі рэгіёнамі стане прыярытэтным накірункам у замежнаэканамічнай дзейнасьці прадпрыемстваў аграпрамысловага коплексу Беларусі на 2003 год. У прыватнасьці, як паведамілі ў панядзелак у прэсавай службе амбасады Беларусі ў Расейскай Фэдэрацыі, значна павялічацца пастаўкі беларускага харчаваньня ў Маскву. Адпаведная дамоўленасьць ужо дасягнутая з Дэпартамэнтам харчовых рэсурсаў ураду Масквы.

Беларусь – краіна «зьвернутая ў мінулае»
10:49, 28/01/2003, РІА «ОРЕАНДА»

У межах СНД Беларусь валодае найменшай ступеняй эканамічнай свабоды. Гэта вынікае з дакладу ў “2003 Index of Economic Freedom”, надрукаванага газэтай "The Wall Sreet Journal" і фондам Heritage Foundation. У дакладзе разглядаюцца такія фактары, як грашовая і гандлёвая палітыка, падаткавы цяжар, дзяржаўны ўплыў, банкаўская сыстэма, структура заробку і права на ўласнасьць у 161 краіне. Беларусь сярод гэтых краінаў займае 151-ае месца. Яе эканамічная сыстэма аднесеная экспэртамі да “рэпрэсіўнай”. Яны лічаць яе краінай, “зьвернутай у мінулае”.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: