Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Прадпрымальніцкі дэкрэт усё ж такі падпісаны 14:55, 28/01/2003
Аляксандар Лукашэнка 27 студзеня падпісаў дэкрэт №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па рэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”. Пра гэта паведамляе прэсавая служба прэзыдэнта Беларусі.
Для ажыцьцяўленьня прадпрымальніцкай дзейнасьці без юрыдычнай асобы вызначана абмежаваньне колькасьці работнікаў да 3 чалавек, вызначаны парадак перарэгістрацыі індывідуальных прадпрымальнікаў у камэрцыйныя арганізацыі пры перавышэньні ўсталяванай колькасьці, а таксама адпаведныя меры адказнасьці за парушэньне дадзенай уставы. Пашыраная падакаабкладаемая база за кошт уцягненьня ў лік плацельшчыкаў адзінага падатку прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць розьнічны гандаль праз крамы з плошчай гандлёвых заляў да 15 квадратных мэтраў, павільёны з гандлёвымі залямі, аптэчныя пункты і шапікі. А таксама прадпрымальнікаў, якія ажыцьцяўляюць рэалізацыю тавараў па ўзорах. Усталяваныя падвышаныя каэфіцыэнты да ставак адзінага падатку ў залежнасьці ад агульнай плошчы пункту продажу.
Дакумэнтам прадугледжана мэтодыка вылічэньня адзінага падатку пры ажыцьцяўленьні розьнічнага гандлю ў залежнасьці ад пэрыяду працы кожнага з пунктаў продажу тавараў, а не іх сукупнасьці. Зьменены парадак вылічэньня падатку па фізычных асобах, якія прыцягваюцца да рэалізацыі прац (паслуг).
У адпаведнасьці з дэкрэтам, індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаныя падаваць разьлік па адзіным падатку, што дазволіць прадухіліць правапарушэньні ў частцы няпоўнай ягонай сплаты праз памылкі пры налічэньні ( у большасьці выпадкаў ненаўмысных). Усталёўваецца адзінае правіла вызначэньня даходу для платнікаў адзінага падатку.
Для вызначэньня парадку абкладаньня адзіным падаткам дзейнасьці, якая мае разавы характар (не адносіцца да прадпрымальніцкай), дэкрэтам вызначаны пэрыяд разавай (несыстэматычнай) рэалізацыі тавараў (да 30 дзён у календарны год). Зьменены памер эканамічных санкцыяў за ажыцьцяўленьне дзейнасьці без уплаты (няпоўнай уплаце) адзінага падатку.
Дэкрэт уступае ў сілу з 1 сакавіка.
Нагадаем, што супраць падпісаньня гэтага дэкрэту выступалі практычна ўсе прадпрымальніцкія структуры краіны.