Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускі матыў
15:26, 28/01/2003, Аляксандар Пількевіч, “Голас Амэрыкі”

Новагоднія святы ў Беларусі – справа цяглая. Пачынаюцца яны як і на захадзе, а заканчваюцца “па старым стылі”. Прычына -- у наяўнасьці ў рэспубліцы дзьвюх асноўных хрысьціянскіх канфэсіяў, праваслаўнай і каталіцкай. Афіцыйны Менск сымпатызуе першым, аднак сур’ёзна канфліктаваць зь другімі, а значыць, з многімі эўрапейскімі суседзямі, не рашаецца. Таму ў Беларусі сьвяткуюць два разы Каляды, а пасьля па звычцы даходзяць і да Старога Новага году. Тры тыдні “ўзьліваньняў” – гэта, мякка кажучы, салідна...

Яшчэ ў сьвяточнай мітусьні ў Беларусі пачалі прадказваць варыянты разьвіцьця рэспублікі ў новым годзе. Заявы робяць і паважаныя спэцыялісты і не самыя сур’ёзныя людзі. Аднак прагнозы тых і іншых адрозьніваюцца толькі дэталямі.

Пачынаюць, як прынята, з палітыкі. У 2003 годзе бачаць далейшае ўмацаваньне пазыцыяў рэжыму Лукашэнкі. На прыктыцы гэта азначае паглыбленьне ўмяшальніцтва дзяржавы ў жыцьцё грамадзянаў, пашырэньне ўплыву ў рэспубліцы камандна-адміністратыўнай вэртыкалі і актыўнае “закручваньне шрубаў”, прычым ня толькі на палітычным фронце. Палітолягі сьцьвярджаюць, што менавіта сёлятні год зьяўляецца крытычным для афіцыйнага Менску адносна стабільнасьці ўлады і пэрспэктываў перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. Калі сёлетні год будзе няўдалым, часу на выпраўленьне памылак не застанецца, а адпаведна – зьнікнуць і перадвыбарчыя надзеі. Ня будзе залішнім нагадаць, што Аляксандар Лукашэнка як быццам жартам выказаў жаданьне пабыць прэзыдэнтам на трэцім тэрміне, для чаго спатрэбіцца зьмяніць беларускую канстытуцыю.

Пра сур’ёзныя намеры першых асобаў рэспублікі сьведчыць нядаўна ўзьнятая на шчыт тэма дзяржаўнай ідэалёгіі. Прэзыдэнт Лукашэнка паставіў перад начальнікамі афіцыйных СМІ, у першую чаргу Белдзяржтэлерадыё, задачу распрацаваць і замацаваць на беларускай інфармацыйнай прасторы канцэпцыю нацыянальнага сьветапогляду. Што гэта азначае, ужо больш ці менш вядома – актыўнасьць дзяржавы стала накіроўваецца на выцясьненьне замежнага друкаванага і электроннага слова. Пад прадлогам разьвіцьця рэгіянальнага – вядома, афіцыйнага – радыёвяшчаньня і з мэтай эканоміі бюджэтных сродкаў, зь беларускага этыру ўжо вывелі папулярныя расейскія станцыі “Маяк”, “Юность” і “Голос России”. Апошняя, што характэрна, сама аплочвала рэтрансьляцыю свайго сыгналю на Беларусь, так што яе прыбралі з этыру проста незаконна. Вяшчаньне асноўных расейскіх тэлеканалаў ідзе ў рэспубліцы або ў вельмі скарочаным выглядзе, або, на прыкладзе “ОРТ”, увогуле на іншый сетцы, з адрозьненьнем ад маскоўскага сыгналю ледзь не напалову. Больш за тое, сёлета плянуюць перакрыць новым гістарычна-краязнаўчым каналам “Спадчына” зусім ужо бяскрыўдную для рэжыма “Культуру”. Беларусам знаёмая такая замена, ад якога катастрафічна падае якасьць нацыянальнага этыру і, у выніку, пакутуюць самі гледачы.

Казаць пра плюралізм думкі ў Беларусі зараз таксама даводзіцца з аглядкай. На лета сёлетнега году заплянаваная перарэгістрацыя ўсіх бяз выключэньня электронных СМІ рэспублікі. Робіцца гэта, вядома, пад прадлогам упарадкаваньня сытуацыі ў этыры – нібыта яна не ў парадку. Аднак насамрэч улада такім чынам зьбіраецца паставіць перад студыямі і станцыямі юрыдычны бар’ер.

Але справа тычыцца ня толькі масавай інфармацыі. З калядных сьвятаў пад пытаньнем у Беларусі такая асабістая справа, як свабода сумленьня, і такая грамадзкая зьява, як аддзяленьне царквы ад дзяржавы. Пры ўручэньні прэміі “За духоўнае адраджэньне”, - адразу пры самім алтары, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што бачыць шлях разьвіцьця ў непадзельнасьці дзяржавы з праваслаўнай царквою і лічыць іншую думку памылковаю. Самае цікавае, што беларускі экзарх Філарэт, каму па сану патрэбна быць гаспадаром у царкве, усю цырымонію стаяў убаку: многія з “адраджэнцаў” кіраўніка беларускага праваслаўя нават не падзякавалі...

Эканамічныя прагнозы на сёлетні год выклікаюць больш спрэчак. Многія сьцьвярджаюць, што Беларусь ужо прайшла ў сваім руху да “рынкавага сацыялізму” так званую “кропку невяртаньня”. Гэты авіяцыйны тэрмін азначае такую адлегласьць ад роднага аэрадрому, калі самалёт ужо ня ў стане вярнуцца дадому. Прымяняльна да эканомікі “кропка невяртаньня” азначае такі стан рынку, пры якім любы сцэнар рэформаў, няхай гэта лёккая лібэралізацыя ці шокавая тэрапія, стане для дзяржавы ў раўнай меры катастрофай. Іншымі словамі, экнамічная палітыка рэжыму Лукашэнкі “праела” практычна ўсе нацыянальныя рэсурсы і паставіла рэспубліку на мяжы банкруцтва. Яшчэ раз нагадаю, што думка аб “кропцы невяртаньня” пакуль абмяркоўваецца. Але зь неабходасьцю рэформаў беларускай эканомікі ўсе пагадзіліся. Пры гэтым наколькі можна зразумець, перамены афіцыйны Менск не вітае.

У апошнія гады кошты вырасьлі з павелічэньнем у працэнтных суадносінах. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь здолеў летась спыніць інфляцыю па валюце і ня даць абменным курсам зноў распаўзьсьціся на афіцыйны і “чорны”, але рублёвыя кошты вырасьлі ледзь не ўдвая. Дробныя падаражэньні адбываюцца практычна штотыдня, а апошнім часам некаторыя сацыяльна важныя выдаткі – напрыклад, камунальныя платы – павялічыліся ўжо сур’ёзна. З гэтага вынікае, што сёлета паляваньне за кашалькамі грамадзянаў стане часьцей. Нават любыя “шкодныя звычкі” насельніцтва дзяржва бярэ сёньня пад свой жорсткі кантроль: напярэдадані Новага году дэкрэтамі прэзыдэнта практычна ўведзеная манаполія на зварот алкагольнай і тытунёвай прадукцыі. У той самы час несьці адказнасьць за свае эканамічныя памылкі ўлада відавочна не сьпяшаецца, не без посьпеху ўскладае віну на дырэктараў буйных прадпрыемстваў рэспублікі. У новым годзе ўжо прыбавілася арыштаваных: пад варту ўзятыя кіраўнікі некалькіх берасьцейскіх прадпрыемстваў.
У пачатку сакавіка сёлетнега году ў Беларусі пройдуць выбары ў мясцовыя Саветы. Выбарцы настроеныя актыўна – згодна новых статыстычных дадзеных, да скрыняў прыйдзе большая частка насельніцтва. Аднак, прыкладна траціна апытаных лічыць, што вынікі будуць падтасаванымі, а прыкладна 45 адсоткаў рэспандэнтаў упэўненыя, што беларуская ўлада выкарыстоўвае мясцовыя выбары як інструмэнт для ўзмацненьня свайго ўплыву. На карысьць гэтага сьцьверджаньня кажуць дадзеныя аб тым, што пераважная большасьць кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў прайшла рэгістрацыю агульнымі сьпісамі зьверху, у той час як прадстаўнікі незалежных рухаў амаль па ўсёй краіне засталіся па-за бортам перадвыбарчай гонкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: