Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Штогод зь Беларусі эмігруюць 15 дактароў навук і 35-50 кандыдатаў
11:56, 28/01/2003

Штогод зь Беларусі эмігруюць 15 дактароў навук і 35-50 кандыдатаў навук. Пра гэта паведаміў першы намесьнік старшыні Камітэту па навуцы і тэхналёгіях пры Савеце міністраў Уладзімер Нядзілька 27 студзеня ў Менску на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай Дню навукі, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю тыдня. “Для Беларусі гэта вялікія лічбы, асабліва калі ўлічыць, што ў першую чаргу зьяжджаюць людзі ў найбольш актыўным узросьце”, -- сказаў У.Нядзілька.

Паводле яго, кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) і Камітэту па навуцы і тэхналёгіях пры Савеце міністраў прымаюць меры па спыненьні “ўцечкі мазгоў” з краіны. Зацьверджаная ў 2002 годзе дзяржаўная праграма “навуковыя кадры” дазволіць скараціць страту навуковых кадраў, што адбылася за кошт эміграцыі і сыходу ў іншыя сфэры, лічыць спэцыяліст. Рашэньню праблемы “ўцечкі мазгоў” павінна садзейнічаць таксама праграма разьвіцьця матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі.

У.Нядзілька прызнаў, што найбольш дзейсны сродак супраць эміграцыі навукоўцаў – “выроўніваньне ўзроўня жыцьця ў Беларусі і разьвітых краінах”, аднак гэтага ў бліжэйшыя гады, паводле яго, дасягнуць немагчыма.

Віцэ-прэзыдэнт НАНБ Юры Плескачэўскі лічыць, што “ўцечка мазгоў” – цалкам нармальная зьява ва ўсім сьвеце. “Навуковец, як і любы іншы чалавек, шукае, дзе ён лепей зможа рэалізаваць сябе як асоба. Праблема ня ў тым, як стрымліваць, праблема ў тым, як стварыць умовы, каб ня толькі ад нас зьяжджалі навукоўцы, але і прыяжджалі да нас, працавалі і знаходзілі магчымасьць для самарэалізацыі”, -- адзначыў Ю.Плескачэўскі. На яго думку, з зацьвярджэньнем праграмы “навуковыя кадры” зьявілася надзея, што працэс “уцечкі мазгоў” будзе стрымлівацца, а адмена ў 2002 годзе абмежаваньняў росту заробку навукоўцаў праз некалькі гадоў цалкам здыме гэтую праблему.

У кастрычніку 2002 году прэзыдэнт НАНБ Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што краіны, куды зьяжджаюць беларускія навукоўцы, павінны кампэнсаваць Беларусі выдаткі на іх падрыхтоўку.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: