Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка абвінаваціў прыватнікаў у шкодніцтве 10:59, 28/01/2003
Экспартна-імпартныя апэрацыі з прыбытковай прадукцыяй не прыносяць істотнага даходу беларускім вытворцам, народу і дзяржаве праз ланцуг шматлікіх пасярэднікаў, сярод якіх пераважная большасьць — прыватнікі. Пра гэта заявіў у панядзелак на нарадзе па пытаньнях ўдасканаленьня замежнагандлёвай дзейнасьці Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Як паведамілі карэспандэнту “Росбалта” ў прэсавай службе беларускага лідэра, на нарадзе абмяркоўваліся меры “по оптимизации и повышению “прозрачности”.
Патокаў высокадаходнай і высокаліквіднай прадукцыі, якая ўвозіцца і вывозіцца зь Беларусі, у тым ліку крытычнага імпарту і экспарту (алей, цукар, тытунёвая сыравіна, аўтамабілі, нафтапрадукты, мінеральныя ўгнаеньні, вугаль, друз і г.д.).
Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў з 1 красавіка 2003 году наладзіць дакладную схему збыту беларускіх трактараў у Расеі праз адзіную дзяржаўную дылерскую сетку – гандлёвы дом, стораны ВА “Менскі трактарны завод” і РУП “Белзьнешгандльінвест” Кіраваньня справамі прэзыдэнта. На думку беларускага лідэра, гэта “позволит сократить проникновение на данный рынок нелегальной тракторной техники, увеличить денежные поступления в государственный бюджет”. Як лічыць беларускі лідэр, праз дзейнасьць пасярэднікаў, прычым нерэзыдэнтаў, Беларусь “теряет 50 млн. долларов при экспорте минеральных удобрений, в то время как эти средства могли бы пойти на закупку медицинского оборудования, выполнение детских, жилищных и других социально значимых программ”. У сувязі з гэтым кіраўнік Беларусі запатрабаваў да канца сёлетняга году стварыць “прозрачную схему реализации” гэтай прадукцыі, каб дзяржава ня мела такіх стратаў.
Аляксандар Лукашэнка жорстка запатрабаваў, каб “с 1 января 2003 года в республике доля бартерных операций не превышала 25%”, прычым бартэрныя апэрыцыі могуць ажыцьцяўляцца толькі на падставе канкрэтнага рашэньня Рады міністраў Беларусі. “За выполнение этой задачи члены правительства несут персональную ответственность, вплоть до уголовной, поскольку государство терпит колоссальные потери”, -- падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.