Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэры беларускіх апазыцыйных партыяў Анатоль Лябедзька (Аб’яднаная грамадзянская партыя), Сяргей Калякін (Партыя камуністаў Беларуская), Аляксандар Бухвостаў (Беларуская партыя працы), Станіслаў Шушкевіч (Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада) і Валянціна Палевікова (Аб’яднаная сацыял-дэмакратычная партыя) выступілі 29 студзеня з заяваю, у якой адзначылі пагаршэньне палітычнага клімату ў Беларусі і заявілі пра недапушчальнасьць легітымізацыі “нацыянальнага сходу”. Падаем тэкст заявы цалкам:
28 студзеня выбаркамы пачалі рэгістрацыю кадыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Працэдура будзе цягнуцца да 31 студзеня. Сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў Мікалай Лазавік паведаміў БелаПАН, што ў агуле па краіне на 24.012 дэпутацкія мандаты прэтэндуе 26 тысячаў 567 патэнцыйных кандыдатаў ці трошкі болей за аднаго прэтэндэнта на адно месца. Найбольшы конкурс зарэгістраваны ў сталіцы, дзе на 55 депутацкіх месцаў прэтэндуе 305 суіскальнікаў. У 360 выбарчых акругах абласных Саветаў вылучана 769 прэтэндэнтаў, у 55 сталічных акругах - 305, ці ў сярэднем па 5-6 прэтэндэнтаў на кожны дэпутацкі мандат, у раённых, сельскіх і пасялковых Саветах выбары будуць у асноўным безальтэрнатыўнымі. Лазавік адзначыў, што выбарчая кампанія праходзіць спакойна. Скаргаў на парушэньні выбарчага працэсу ў Цэнтрвыбаркам не паступала.
Заўтра адбудзецца паседжаньне адмысловай камісіі па расьсьледваньні зьнікненьня вядомых грамадзянаў Беларусі пры юрыдычным камітэце Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Паводле нашых дадзеных, у яе працы ўдзел можа прыняць начальнік Сьледчага камітэту МУС Беларусі (фармальна адхілены прэзыдэнтам праз “цэлюлозавы” скандаль) дэпутат Леанід Глухоўскі. Калі Глухоўскі вырашыць выступіць, то яму давядзецца адказваць на вельмі непрыемныя пытаньні.
Незалежныя кінэматаграфісты абвяргаюць афіцыйнае паведамленьне прэс-службы Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК). Як паведамляў БелаПАН, 27 студзеня прэсавая служба КДК распаўсюдзіла інфармацыю, у якой тлумачыць прычыны арышту маёмасьці рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “Беларускі саюз кінэматаграфістаў” у час праверкі яго фінансава-гаспадарчай дзейнасьці, што пачалася 2 студзеня.
У паведамленьні гаворыцца, што ў вучэбнай студыі БСК знойдзена тэхналягічнае абсталяваньне, якое дазваляе ажыцьцяўляць поўны комплекс працаў па вытворчасьці і памнажэньні кінавідэапрадукцыі. Пры гэтым, як адзначаецца ў паведамленьні, адсутнічаюць дакумэнты, якія пацьвярджаюць факт набыцьця згаданага абсталяваньня. Разам з тым, у інфармацыі КДК гаворыцца, што дакумэнтальна не пацьвярджаецца факт ажыцьцяўленьня навучальнага працэсу дадзенай студыяй, не заключаліся дамовы з навучальнымі ўстановамі і не складаліся навучальныя праграмы.
27 студзеня на паседжаньні падкамітэту па Беларусі Палітычнага камітэту Парлямэнцкае асамблеі Рады Эўропы адбылося абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі. Зь беларускага боку ў дыскусіі прынялі ўдзел старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр незарэгістраванай Мінюстам Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Валянціна Палевікова і намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук. Былі запрошаныя таксама прадстаўнікі “нацыянальнага сходу” Беларусі. Аднак зарэзэрваваныя для іх месцы засталіся пустымі.
Менавіта на такой вышыні на сьцяне гатэлю, што будуецца ўжо цяглы час, зьявіўся вядомы лёзунг 28 студзеня ў Берасьці. Лёзунг быў напісаны мэтровымі літарамі, і таму быў добра бачны для мінакоў. З другога боку будынка быў намаляваны бел-чырвона-белы сьцяг і напісана “ЗУБР”.
Беларуская Праваслаўная Царква ўнесла ва ўрад праект пагадненьня, якое будзе рэгуляваць ўзаемадачыненьні царквы і дзяржавы ў палітычнай, эканамічнай, духоўнай і сацыяльнай сфэрах.
“Супрацоўніцтва дзяржавы з Царквой зьяўляецца ўмоваю грамадзкай стабільнасьці, грамадзянскай еднасьці і рэлігійнага міру”, - гаворыцца ў праекце пагадненьня Беларускай Праваслаўнай Царквы (БПЦ), атрыманым “Интерфаксом”.
Вярхоўны суд Беларусі разглядае скаргу “Таварыства беларускай мовы” на дзеяньні Мінюста, які два месяцы таму вынес арганізацыі папярэджаньне. Калі суд не адменіць папярэджаньня міністэрства, ТБМ можа аказацца пад пагрозаю закрыцьця, бо на рахунку арганізацыі іх ужо два. Чакаецца, што вэрдыкт суда будзе агучаны 29 студзеня.
Малдова не адмаўляецца ад уступленьня ў “саюз” Расеі і Беларусі. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, заявіў у аўторак у Кішынёве намесьнік старшыні парлямэнту Малдовы Вадзім Мішын.
Дыскрымінацыйным называюць прыватныя прадпрымальнікі Дэкрэт №4 А.Лукашэнкі "Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых фізычных асобаў і аб некаторых захадах па ўрэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці". Аб`яўлены перадстрайкавы стан на буйных рынках краіны. Прадпрымальнікі маюць намер дамагацца адмены памянёнага Дэкрэту.
Пачатак новага году для беларускага піўнога рынку быў адзначаны добрай навіной – заўважнымі пераменамі ў рэалізацыі аднаго з цяглых інвэстыцыйных праектаў. З спасылкаю на чыноўнікаў Менскага аблвыканкаму ў СМІ зьявіліся паведамленьні, што перамовы Маскоўскага півабезалькагольнага камбінату “Очаково” і Слуцкага броварнага заводу нарэшце скрануліся зь мёртвай кропкі -- “Очаково” гатовае ўкласьці 30 млн. даляраў. Але ў “Очаково” зь зьдзіўленьнем успрынялі гэтую інфармацыю і заявілі, што ніякіх перамоваў зь беларускім бокам у апошні час не вялося. Больш за тое, як заявіў віцэ-прэзыдэнт “Очаково” Мікалай Кутлунін, вось ужо больш за два гады “ніякіх канкрэтных дзеяньняў не вялося”.
Міністэрства эканомікі плянуе завершыць працы па акцыянаваньні “Белтрансгазу” да 1 красавіка 2003 году, паведамілі карэспандэнту ІА “ЭКОПРЕСС” у Мінэканомікі. Зараз рэгіянальныя фонды маёмасьці праводзяць ацэнку асноўных фондаў структурных падразьдзяленьняў “Белтрансгазу”.
На 29 студзеня прызначаная экспэдыцыя журналістаў і прадстаўнікоў грамадзкасьці ў Дзяржаўны нацыянальны парк (ДНП) “Белавеская пушча”. Пра гэта БелаПАН паведаміў Валеры Дранчук – галоўны рэдактар газэты “Белавеская пушча” і кіраўнік новай грамадзкай ініцыятывы “Terra – Канвэнцыя”, створанай у абарону гэтага старажытнага лесу Эўропы. Паводле яго, дата паездкі вызначаная прадстаўнікамі Міністэрства прыроды і аховы навакольля, а таксама Кіраваньня справамі прэзыдэнта, пад апекай якога знаходзіцца ДНП.
На беларускай тэлевізіі можа зьявіцца новы тэлеканал. Пра гэта паведаміў на сустрэчы з журналістамі 28 студзеня старшыня Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў. Ён адзначыў, што ў аснове ідэі стварэньня новага каналу ляжыць імкненьне больш поўна выкарыстоўваць творчы патэнцыял работнікаў кампаніі. БТ-1 зьяўляецца перш за ўсё нацыянальным тэлеканалам, на які ўскладзеныя пэўныя сацыяльныя задачы, прапаганда культуры, адукацыі.
Гомельская вобласьць “лідзіруе” па ўзроўню злачыннасьці ў краіне. Летась было зафіксавана 153 злачынствы на 10.000 насельніцтва. Усяго ў рэгіёне ў 2002 годзе зарэгістравана 23.580 злачынстваў. Зь іх каля 18.000 - па лініі крымінальнага вышуку. Рост злачыннасьці склаў 13,5 % у параўнаньні з 2001 годам. Асабліва высокія тэмпы росту маюць разбойныя напады (павялічыліся на 40 %) і гвалтаваньні (на 50 %). Разам з тым, як паведамляе БелаПАН, скарацілася колькасьць угонаў аўтатранспарту і кватэрных крадзяжоў. Нягледзячы на такую статыстыку, УУС Гомельскага аблвыканкаму заняло другое месца ў краіне па выніках працы за мінулы год.
Менскі аблвыканкам заклікаў насельніцтва Меншчыны прыняць актыўны ўдзел у агульнаабласным суботніку, прызначаным на 1 лютага 2003 году, а заробленыя сродкі пералічыць на разьліковы рахунак будаўніцтва абласной дзіцячай клінічнай лякарні. Рашэньнем аблвыканкаму, прынятым 27 студзеня, рабочую групу па арганізацыі і правядзеньні суботніка ачоліў першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Леанід Крупец. Аналягічныя групы будуць створаныя ва ўсіх гаррайвыканкамах вобласьці.