Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Малдова не адмаўляецца ад уступленьня ў “саюз” Расеі і Беларусі. Пра гэта, як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, заявіў у аўторак у Кішынёве намесьнік старшыні парлямэнту Малдовы Вадзім Мішын.
На сустрэчы дэлегацыі парлямэнту Беларусі, якая знаходзіцца ў Малдове з афіцыйным візытам, ён патлумачыў, што як толькі парлямэнцкі сход “саюзу” Расеі і Беларусі выпрацуе Канстытуцыйны акт “саюзнае дзяржавы”, Малдова “возьме яго на разгляд і пачне рабіць канкрэтныя крокі ў дадзеным кірунку”. Праект Канстытуцыйнага акта даручана распрацаваць да чарговга паседжаньня Вышэйшай Дзяржрады “саюзнае дзяржавы” ў трэцяй дэкадзе сакавіка сёлетняга году.