Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вонкавая запазычанасьць Беларусі за энэргарэсурсы склала 226 мільёнаў даляраў
11:34, 30/01/2003

Вонкавая запазычанасьць Беларусі за энэргарэсурсы на пачатак 2003 году склала 226 мільёнаў даляраў. Унутраная пазыка айчынных спажыўцоў перад паліўна-энэргетычным комплексам нашай краіны – каля 512 мільёнаў даляраў. Актуальнасьць праблемы своечасовых разьлікаў за энэргію падкрэсьліў міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка 29 студзеня на паседжаньні калегіі міністэрства. У ім прымалі ўдзел таксама першы віцэ-прэм’ер нашай краіны Сяргей Сідорскі, прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Мінфіну, Мінжылкамгасу, іншых ведамстваў.

Уладзімер Сямашка адзначыў, што ў 2002 годзе ў Беларусі палепшылася сытуацыя з аплатай энэргіі ўнутры краіны. У прыватнасьці, на 97,8 адсоткі разьлічыліся айчынныя спажыўцы з канцэрнам “Белэнэрга”. Гэта на 13 адсоткаў пераўзыходзіць паказьнікі леташнега году. На 103,2 адсоткі, з улікам вяртаньня ранейшых пазык, адбыліся разьлікі за прадукцыю канцэрну “Белпаліўгаз”. У плацяжох істотна павялічылася доля грашовага складніка. Аднак і сытуацыя на замежным рынку энэрганосьбітаў не зьмянілася.

Паводле Ўладзімера Сямяшкі, умовы кантрактаў з замежнымі пастаўшчыкамі ў 2003 годзе больш жорсткія, чым у 2002-м. Так, і “Газпрам” , і “Ітера” больш не дапускаюць месячнай адтэрміноўкі ў аплаце газу, як гэта было летась. Больш за тое, “Итера” патрабуе 30-адсоткавага авансаваньня. А згодна ўмовам кантракту з “Газпромам”, усе плацяжы зь лютага павінны вырабляцца толькі ў грашовай форме. У сувязі з гэтым павінна стаць больш жорсткай пазыцыя і адносна ўнутраных разьлікаў айчынных спажыўцоў энэргіі. Так, перад Мінэнэрга стаіць задача ў 2003 годзе атрымаць 30 адсоткаў пазык, набраных Мінсельгасхарчам, і каля 70 адсоткаў запазычанасьці іншых міністэрстваў. Уладзімер Сямашка падкрэсьліў неабходнасьць правядзеньня своечасовых разьлікаў, а па ўнутраных плацяжох, падвышэньня ў іх долі грашовага складніка да 90-95 адсоткаў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: