Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жыць стала цяжэй
11:25, 30/01/2003

Больш за палову апытаных сацыёлягамі жыхароў Менску – 54 адсоткі – заявілі, што за мінулы год жыць ім стала цяжэй. Такія вынікі анкетнага апытаньня, праведзенага 23-27 студзеня сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН.

500 жыхарам сталіцы ад 18 гадоў і старэй прапанавалі параўнаць некаторыя ўмовы свайго жыцьця з тым, што было год таму. 46 адсоткаў менчукоў адзначылі пагаршэньне свайго матэрыяльнага становішча. 45 адсоткаў гараджанаў зьвярнулі ўвагу на цяжкасьці ў атрыманьні кваліфікаванай мэдычнай дапамогі. 44 адсоткі заўважылі пагаршэньне працы пасажырскага транспарту. І столькі сама – 44 адсоткі – радзей сталі сустракацца з сябрамі. Больш за траціну рэспандэнтаў за леташні год сталі горш харчавацца і апранацца (па 38 адсоткаў), меней адпачываць (39 адсоткаў) і зарабляць (35 адсоткаў). У той самы час кожны шосты рэспандэнт стаў больш займацца хатнімі справамі (16 адсоткаў). 14 адсоткаў адзначылі пагаршэньне працы культурна-масавых установаў. Кожны дзявяты менчук часьцей стаў цікавіцца падзеямі ў рэспбліцы і іншых краінах (11 адсоткаў), а кожны дзясяты – больш часу праводзіць зь дзецьмі і зарабляць (па 10 адсоткаў). Іншыя бакі жыцьця менчукоў за леташні год істотных зьменаў не пацярпелі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: