Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На кандыдатаў у дэпутаты аказваецца ціск
11:15, 30/01/2003, Клара Шафарнянская, Радыё Рацыя

29 і 30 студзеня паўсюль праходзяць паседжаньні акруговых выбарчых камісіяў па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Завяршаецца праверка дакумэнтаў, дэклярацыяў, захаваньне самых розных юрыдычных і бюракратычных фармальнасьцяў. Канчатковыя вынікі рэгістрацыі, поўныя сьпісы кандыдатаў стануць вядомымі не раней за 31 студзеня. Але з розных куткоў Беларусі прыходзяць зьвесткі аб фактах маральнага ціску на кандыдатаў з боку кіраўніцтва, адмністрацыі прадпрыемстваў. Мясцовае начальства ня грэбуе нават самымі непрыстойнымі мэтадамі – запужвае, пагражае, нават шантажуе...

У адрас Берасьцейскага абласнога аддзяленьня грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна” трапіў цэлы шэраг зваротаў аб парушэньні грамадзянскіх правоў грамадзянаў, наўпрост зьвязаных з выбарчай кампаніяй.

17 студзеня электрык Берасьцейскага электралямпавага заводу Алег Дыдышка быў выкліканы ў прафкам. У кабінэце знаходзіліся старшыня прафкаму Савіцкі і намесьнік дырэктара заводу па працы і кадрах Паўлюк. Яны пачалі пытацца, дзе Алег нарадзіўся, дзе і як вучыўся, якая ў яго сям’я, адносіны ў сям’і. Пасьля перайшлі да пытаньняў кшталту “хто навучыў” пайсьці на выбары, якая ў Алега праграма, хто будзе даверчымі асобамі, ці працуюць яны на заводзе, папрасілі паказаць перадвыбарчыя ўлёткі з праграмай. Згадалі і затрыманьне Алега за ўдзел у пікеце. На разьвітаньне намесьнік дырэктара заводу па працы і кадрах Паўлюк паабяцаў Алегу, што будзе ўсялякім чынам перашкаджаць у перадвыбарчай кампаніі і параіў добра падумаць, ці варта ўвогуле ўдзельнічаць у выбарах.

20 студзеня настаўніцу сярэдняй школы №30 г. Берасьці Тацяну Драздову выклікаў дырэктар школы і даставіў яе на асабістым аўтамабілі да загадчыцы Маскоўскага РАНА Л.І.Жыліч. Загадчыца РАНА таксама пачала ціснуць на настаўніцу: маўляў, яна ведае, што ў Драздовай ёсьць праблемы, і калі Драздова здыме сваю кандыдатуру, благая характарыстыка нідзе не зьявіцца. Загадчыца РАНА нават паабяцала Тацяне Драздовай, што дапаможа стаць дырэктарам школы ў пэрспэктыве. Калі прынцыповая настаўніца адмовілася зьняць сваю кандыдатуру, ёй заявілі, што “непрыстойна ствараць канкурэнцыю такой бліскучай, выдатнай асобе, як Л.І.Багдановіч”.

15 студзеня кіроўца РУП “Учгазцэнтр” Іван Мішкоў даведаўся ад дырэктара свайго прадпрыемства, што мясцовая вэртыкаль прыгразіла дырэктару: калі ягоны падначалены ня здыме сваю кандыдатуру, дырэктара здымуць. Каб не нашкодзіць чалавеку, кіроўца Іван Мішкоў напісаў заяву аб звальненьні з працы.

Кіраўніцтва на месцах ня грэбуе нават самымі непрыстойнымі мэтадамі. Калі няма фармальных зачэпак зьняць няўгоднага кандыдата, наўпрост прапануюць зьняць кандыдатуру добраахвотна, калі чалавек не паддаецца – запужваюць, пагражаюць і нават шантажыруюць. Паводле інфармацыі старшыні БСДП “Народная грамада” Мікалая Статкевіча, у Магілёве шатажыруюць ня толькі кіраўніка абласной партыйнай арганізацыі Аксану Бэрнадзкую, але і пашпартыстку інтэрнату, дзе Аксана прапісаная. А.Бэрнадзкая балатуецца ў Магілёўскі абласны Савет. Яна мае прапіску ў інтэрнаце, але здымае прыватную кватэру. Пашпартыстку інтэрната вымусілі выпісаць Аксану. І зараз кажуць, што калі Бэрнадзкая добраахвотна ня здыме сваю кандыдатуру, пашпартыстку звольняць з працы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: