Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Малады Фронт падаў заяўку на правядзеньне акцыі 14 лютага 11:12, 30/01/2003
29 студзеня прадстаўнікі моладзевай апазыцыі, лідэры незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Аляксей Шэін і Зьміцер Дашкевіч падалі заяўку ў Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт на правядзеньне ў Менску 14 лютага, у Дзень Сьвятога Валянціна, вулічнай акцыі “Люблю Беларусь!”.
У заяўцы прадугледжана шэсьце ад плошчы Якуба Коласа па праспэкце Францыска Скарыны і вуліцы Янкі Купалы да Опернага тэатра, а таксама “карнавальны мітынг”. Заяўленая колькасьць удзельнікаў -- да 1 тысячы чалавек. Пачатак акцыі заплянаваны на 17.00, перадае БелаПАН. Перад акцыяй адбудзецца ўжо традыцыйны абыход замежных амбасадаў зь віншаваньнямі ў Дзень усіх закаханых: “Мы любім Эўропу! Мы любім Беларусь!”