Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рашэньне адносна “Новай газэты Смаргоні” будзе вынесеным 3 лютага 11:10, 30/01/2003
29 студзеня ў Гарадзенскім абласным гаспадарчым судзе адбыліся слуханьні па зыску Смаргонскага райвыканкаму да прыватнага прадпрымальніка, выдаўца недзяржаўнай “Новай газэты Смаргоні” Рамуальда Улану.
Як паведаміў БелаПАН Р.Улан, суд выслухаў істцу і адказчыка і адклаў вынясеньне рашэньня на 3 лютага. Галоўнае патрабаваньне Смаргонскага райвыканкаму – пазбавіць выдаўца Улана права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю. Нагодай для гэтага стала парушэньне выдаўцом правілаў пажарнай бясьпекі і нормаў працоўнага заканадаўства. Пазбаўленьне Улана права займацца прадпрымальніцкай дзейнасьцю магло пацягнуць за сабой закрыцьцё недзяржаўнага рэгіянальнага выданьня “Новая газэта Смаргоні”. Улан лічыць, што абвінавачваньні Смаргонскага райвыканкаму “зьмешаныя”. Прадпрымальнік упэўнены, што 3 лютага суд прыме рашэньне на яго карысьць і адхіліць зыск выканкаму.