Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
З 1 ліпеня ў Беларусі ўводзяцца новыя правілы тэхагляду 13:54, 30/01/2003
1 ліпеня 2003 году ў Беларусі набывае моц новая інструкцыя аб праходжаньні тэхагляду транспартных сродкаў. У сувязі з гэтым для ўладальнікаў транспартных сродкаў з тэрмінам службы пачнецца салодкае жыцьцё, піша беларускі тыднёвік “Автобизнес-Weekly”. Сустракацца з работнікамі станцыі дыягностыкі ім давядзецца ўжо ня раз у два гады, а кожныя 12 месяцаў.
Зь ліпеня транспартныя сродкі, якія маюць узрост 10 і больш гадоў, уключна з годам выпуска, нявызначаны год выпуску, а таксама тыя, што ажыцьцяўляюць міжнародныя перавозкі, будуць праходзіць тэхагляд адзін раз на год, а не два разы, як раней. ТА будзе ажыцьцяўляцца з 2 студзеня па 30 сьнежня. Зрэшты, тады праводзіцца і агляд іншых аўтамабіляў.
Яшчэ адно новаўвядзеньне. У сувязі з прынятымі зьменамі тэхагляд транспартных сродкаў будзе ажыцьцяўляцца толькі на дыягнастычных станцыях. А гэта прадпрыемствы, якія атрымалі ў Міністэрстве транспарту РБ адмысловыя дазволы. Дарэчы, адно з патрабаваньняў Мінтрансу: дыягнастычныя станцыі не павінны выконваць акрамя ТА рамонт машын. Дакладны сьпіс станцыяў дыгностыкі, якія атрымаюць дазвол на правядзеньне ТА, пакуль ня вызначаны (тэрмін падачы заявак – да 1 ліпеня). Затое ўжо зараз вядомы, напрыклад, сьпіс такіх станцыяў у беларускай сталіцы. Гэта СДА на праспэкце Дзяржынскага, а таксама “Аўтадынама” побач з ТЭЦ-4, “Прадмесьце” ў Ждановічах і грузавы аўтапарк №5 у Калядзічах. Зараз распрацаваная схема разьмяшчэньня дыягнастычных станцыяў і пунктаў тэхнічнага кантролю, якія будуць пабудаваныя ў першую палову 2003 году.
Таксама, паводле новых правілаў ТА, дадзеную працэдуру можна будзе ажыцьцявіць на станцыях дыягностыкі па ўсёй Беларусі, незалежна ад месца рэгістрацыі аўтамабілю.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, асноўная маса жыхароў краіны (каля 80%) перасоўваецца на транспартных сродках узростам старэй за 10 гадоў. Вядома, ня ўсе зарэгістраваныя старыя аўтамабілі на хаду, але нават з улікам гэтага доля “аўтахламу” на дарогах Беларусі вялікая.