Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Кавалёў: Беларускія ўлады не зацікаўленыя ў расьсьледваньні зьнікненьняў
14:59, 30/01/2003

29 студзеня падчас сэсіі ПАРЭ адбылася рабочая сустрэча старшыні адмысловай камісіі ПАРЭ па высьвятленьні абставінаў палітычных зьнікненьняў у Беларусі Сяргея Кавалёва з прадстаўнікамі афіцыйнай беларускай дэлегацыі дэпутатамі “палаты прадстаўнкоў” Леанідам Глухоўскім і Андрэем Лосевым. У сустрэчы ўдзел прымалі старшыня Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі Валянціна Палевікова і намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук, а таксама дакладчык юрыдычнага камітэту ПАРЭ Вацлаў Станкевіч.

Як паведамляе прэс-служба АГП, у пачатку сваё бачаньне праблемы зьніклых палітыкаў у Беларусі прадставіў Леанід Глухоўскі. Размова ішла, перш за ўсё, пра Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Юры Захаранку. “Дэпутат” заявіў, што Беларусь мае лепшыя ў рэгіёне лічбы па вышуку зьніклых (92,9%) і што трэба прыкладаць намаганьні, каб знайсьці ўсіх, а ня толькі абраных. На яго думку, сьледзтва разглядала тры асноўныя вэрсіі: палітычную, камэрцыйную, а таксама тую, паводле якой зьніклыя палітыкі нібыта хутка аб’явяцца. Паводле ягонай інфармацыі, па справе Ю.Захаранкі было апытана каля 6000 сьведак. Па справе Ганчара і Красоўскага таксама была зроблена вялікая праца, дапытаныя тыя асобы, якія, на думку сьледзтва, могуць мець дачыненьне да выкраданьня.

Глухоўскі і Лосеў сказалі, што “палатка” прымае самы актыўны ўдзел у расьсьледваньні дадзеных злачынстваў. Адмову стварыць парлямэнцкую камісію яны матывавалі тым, што для яе працы няма належнай заканадаўчай базы, што больш эфэктоўна было зьвярнуцца з дэпутацкім запытам у пракуратуру, што і зроблена. У адказ на пытаньне, чаму быў адасланы назад у Расею спэцвагон па пошуку целаў, Глухоўскі адказаў, што ў Расеі гэтая тэхніка расьпісаная на гады наперад, і беларускі бок проста блага паставіў задачу. Пасьля ўсьведамленьня гэтага, улады вырашылі адазваць вагон назад у Расею. Дэпутат “палаты” ня бачыць праблемаў, каб дапытаць тых людзей, якія маглі б праліць сьвятло на далейшае расьсьледваньне дадзеных справаў. Ён прапанаваў С.Кавалёву скласьці сьпіс людзей, якіх, на думку камісіі ПАРЭ, трэба было апытаць.

“Дэпутаты” патлумачылі, што многія дэталі крымінальных справаў знаходзяцца пад сакрэтам, таму яны ўказалі на У.Навасяда і В.Абрамаву, як на людзей, якія мелі магчымасьць азнаёміцца з матэрыяламі дадзеных крымінальных справаў і атрымаць адказы на ўсе свае пытаньні. На думку Глухоўскага, гэтыя “дэпутаты”, як і В.Фралоў, падтрымліваюць думку, што “ўсё, што можна было зрабіць, зроблена”. Ніводны з гэтых “дэпутатаў” не ўвайшоў у дэлегацыю палаты ў ПАРЭ, каб пацьвердзіць ці абвергнуць словы сваіх калегаў.
Валянціна Палевікова выказала сваю думку па акрэсьленай праблеме. Яна адзначыла, што афіцыйныя ўлады жадаюць спусьціць расьсьледаваньне крымінальных справаў, што ім абыякавы лёс выкрадзеных грамадзянаў сваёй краіны. Насуперак Глухоўскаму яна падкрэсьліла: палітычная вэрсія выкраданьня Ганчара і Захаранкі наагул не разглядалася, бо не былі нават дапытаныя тыя людзі, якія маглі даць інфармацыю па дадзенай справе. Палевікова канстатавала, што і “палата” не праяўляе належнай актыўнасьці па расьсьледваньні дадзенай справы. Слуханьні па праблеме зьніклых прайшлі ў парлямэнтах Літвы, Расеі, Польшчы. Такую пасыўнасьць “нацыянальнага сходу” можна патлумачыць толькі моцнай залежнасьцю гэтага органа ад выканаўчай улады.

Кавалёў адзначыў, што адзіная правільная палітыка дзяржавы, якая хоча “адмыцца” ад абвінавачваньняў у свой адрас па любым пытаньні -- гэта зрабіць праблему цалкам празрыстай і публічнай. У старшыні падкамісіі ПАРЭ склалася ўражаньне, што беларускі бок незацікаўлены ў расьсьледваньні “гучных” справаў. Яшчэ ў кастрычніку 2001 году Кавалёў паслаў на імя Канаплёва ліст з прапановамі аб узаемных дзеяньнях па праблеме выкрадзеных у Беларусі. Да гэтага часу лідэр дэлегацыі “палаты прадстаўнікоў”, які, дарэчы, не прысутнічаў на сустрэчы, не адказаў ПАРЭ на пытаньне, якой ён бачыў ролю “палаты” ў расьсьледваньні дадзеных справаў. Таксама без адказу засталася прапанова Я.Раманчука правесьці ў “палаце” слуханьні па выкрадзеных у Беларусі з удзелам прадстаўнікоў эўрапейскіх структур. Прапанова Вацлава Станкевіча наладзіць працу ў Менску прафэсійных сьледчых, якія маглі б працаваць у рамках камісіі ПАРЭ, таксама не атрымала ўхвалы з боку “палаты”.

Такія чынам такі абмен думкамі не прывёў да зьбліжэньня пазыцыяў бакоў, не садзейнічаў выпрацоўцы сумесных дзеяньняў па расьсьледваньні справаў выкрадзеных палітыкаў, а таксама не дадаў аптымізму прадстаўнікам ПАРЭ наконт таго, што ўлады Беларусі сапраўды жадаюць праліць сьвятло на гэтыя страшныя злачынствы.Не ўбачылі эўрапейцы і жаданьня “палаты” зрабіць канкрэтныя крокі, якія наблізілі б яе да сяброўства ў ПАРЭ.

Дарэчы, як паведаміла Радыё Свабода, сёньня Леанід Глухоўскі зьяжджае з Стразбурга. Былы начальнік сьледчага камітэту МУС Беларусі не зьбіраецца прысутнічаць на паседжаньні адмысловай камісіі па расьсьледваньні зьнікненьняў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: