Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ПАРЭ канстатуе наступ на свабоду СМІ ў Беларусі
13:16, 30/01/2003

Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы прыняла 28 студзеня рэзалюцыю генэральнай дакладчыцы па СМІ Туці Ісахоакана-Асунма (Фінляндыя), прысьвечаную свабодзе СМІ і слова ў Эўропе. Парлямэнтараў Рады Эўропы асабліва непакоіць сытуацыя з свабодай слова ў краінах СНД. У гэтай сувязі найбольш сумная сытуацыя сярод усіх краінаў СНД, на думку ПАРЭ, назіраецца ў Азэрбайджане, Беларусі, Малдове, Украіне і Расеі. Эўрапейскія парлямэнтары забавязаліся і надалей рупліва сачыць за сытуацыяй з свабодай слова на кантыненце, а таксама зьвярнуліся з заклікам да эўрапейскіх урадаў расьследаваць злачынствы супраць журналістаў, прыняць адпаведную заканадаўчую базу па СМІ і не перашкаджаць распаўсюду альтэрнатыўнай інфармацыі пад шыльдай “барацьбы з тэрарызмам”. Прапануем вашай увазе частку тэкста рэзалюцыі, якая непасрэдна тычыцца Беларусі:

Беларусь (дзяржаўны кантроль, арыштаваныя журналісты, юрыдычны і экнамічны ціск)

24 студзеня Камітэт па культуры, навуцы і адукацыі правёў слуханьні ў Стразбургу, прысьвечаныя сытуацыі з СМІ ў Беларусі, у якім прынялі ўдзел міністар інфармацыі Падгайны, прадстаўнікі БАЖ, сябры парлямэнту, прадстаўнікі апазыцыі, журналісты і прадстаўнікі НДА. Журналісты зьвярнулі ўвагу прысутных на немажлівасьць доступу апазыцыі да сродкаў масавай інфармацыі і адзначылі факт перасьледу і цэнзуры адносна адзінага галосьніка апазыцыі -- незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

У часе слуханьняў міністар афіцыйна аб’явіў пра тое, што накіруе праект закону аб СМІ на разгляд Рады Эўропы. У чэрвені міністар зьвярнуўся зь лістом да старшыні Камітэту Сп.Дэ Пуігу і запэўніў яго ў тым, што законапраект будзе пададзены да восеньскіх парлямэнцкіх слуханьняў. З моманту гэтага абяцаньня прайшоў амаль год, а дакумэнт Рада Эўропы так і не атрымала. У час верасьнёўскай сустрэчы зь беларускімі парлямэнтарамі Рада Эўропы была праінфармаваная аб тым, што закон усё яшчэ знаходзіцца на стадыі разгляду прэзыдэнцкай адміністрацыяй і пакуль яшчэ не дайшоў да парлямэнту.

У жніўні штодзённая менская незалежная газэта “Наша свабода” атрымала штраф на 54,500 эўра па зыску кіраўніка Дзяржкантролю.

Трое журналістаў былі асуджаныя да пазбаўленьня волі. Мікола Маркевіч і Павал Мажэйка, адпаведна галоўны рэдактар і рэпартэр гарадзенскага незалежнага штотыднёвіка “Пагоня”, а таксама Віктар Івашкевіч, рэдактар газэты “Рабочы” былі абвінавачаныя ў паклёпе на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку. Згодна апошняй інфармацыі Маркевіч і Мажэйка адбываюць папраўчыя тэрміны ў далёкіх ад Горадні месцах.

У закліку да Міжнароднай Гэльсынскай фэдэрацыі, беларускія НДА заявілі пра занепакоенасцьь адносна крытычнай сытуацыі з свабодай незалежных СМІ ў Беларусі. Паводле іх, урад выкарыстоўвае крымінальны перасьлед журналістаў і іншыя меры ўзьдзеяньня, уключна з эканамічным ціскам на газэты, з мэтай абмежаваць свабоду распаўсюду інфармацыі. У выніку дыскрымінацыйных эканамічных мераў некалькі газэтых выданьняў Менску і абласьцей вымушаны былі спыніць сваё існаваньне – “Беларуская маладзёжная”, “День” , “Рабочы”, салігорская “Салідарнасьць”, “Голас Пружанаў”, крычаўская “Куцейна” і “Штотыднёвік Магілёўскі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: