Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



92% менчукоў маюць прэтэнзіі да ўрада
13:57, 30/01/2003

92 адсоткі жыхароў Менску маюць прэтэнзіі да дзейнасьці ўрада Беларусі. 4 адсоткі – ня маюць прэтэнзіяў і столькі сама ня здольныя адказаць на гэткае пытаньне. Такія вынікі анкетнага апытаньня, якое праводзілася 23-27 студзеня сёлетняга году сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Пяцістам менчукам ад 18 гадоў і старэй прапаноўвалася адказаць на пытаньне: “У чым асноўныя прэтэнзіі да дзейнасьці ўрада Беларусі?”

Каля паловы рэспандэнтаў – 47 адсоткаў, заявілі, што ўрад ня можа зладзіць з ростам коштаў, інфляцыяй. Каля траціны апытаных адзначылі, што гэты орган выканаўчай улады ня можа выправіць крызыс эканомікі (38%), спад узроўню жыцьця насельніцтва (37 %), а таксама ня можа забясьпечыць людзей працай (33 %). На думку 27 адсоткаў рэспандэнтаў, урад не клапаціўся аб сацыяльнай абароне насельніцтва. Кожны пяты апытаны абвінаваціў урад у карумпаванасьці, у тым, што ён “дзейнічае, у першую чаргу, у сваіх інтарэсах” (20 адсоткаў) ці ў “інтарэсах прэзыдэнта” (19 адсоткаў). 12 адсоткаў менчукоў зьвярнулі ўвагу на тое, што ўрад ня можа забясьпечыць бясьпеку грамадзянаў, недастаткова эфэктоўна змагаецца з злачыннасьцю. 9 адсоткаў – абвінавачваюць яго ў нізкім прафэсыйным узроўні.

Падчас апытаньня толькі 1 адсотак апытаных менчукоў адзначылі, што ўрад Беларусі “дзейнічае ў інтарэсах замежнага капіталу”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: