Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праваабаронцу Алега Волчака ў дэпутаты не пусьцілі
13:58, 30/01/2003

29 студзеня Савецкая тэрытарыяльная выбарчая камісія Менску адмовіла кіраўніку грамадзкай арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алегу Волчаку ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты гарсавету. Афіцыйныя прычыны яму абяцалі назваць 30 студзеня. Сам Волчак перакананы, што нагодай для адмовы стала яго праваабарончая дзейнасьць. Ён вядзе справы, зьвязаныя з трагедыяй на Нямізе і бясьсьледным зьнікненьнем экс-міністра ўнутраных справаў Юры Захаранкі.

“Выбары пачалі з “адстрэлу” праваабаронцаў”, -- сказаў А.Волчак у інтэрвію БелаПАН. Паводле праваабаронцы, яму і раней адмаўлялі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты. Упершыню гэта адбылося ў 1999 годзе напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы. Прычынай для адмовы стала адміністратыўнае правапарушэньне Волчака. У 2000 годзе у часе парлямэнцкай кампаніі абраныя ў яго падтрымку подпісы тэрытарыяльная камісія прызнала несапраўднымі. “На гэты раз у нас была мэта не прарвацца ў Саветы, а пахадзіць па кватэрах, патлумачыць людзям іх правы”, -- патлумачыў праваабаронца. Ён перакананы, што ўлада баіцца прававой адукацыі насельніцтва.

Мяне не аднага “высеклі”, - сказаў А.Волчак. Паводле яго, у рэгістрацыі таксама адмовілі яго калегам з “Прававой дапамогі насельніцтву”. “Гэтае рашэньне мы будзем абскарджваць”, -- заявіў праваабаронца.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: