Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заробак рос павольней за спажывецкія кошты 13:55, 30/01/2003
У 2002 годзе заробак рабочых і служачых Беларусі рос павольней, чым спажывецкія кошты. Такую выснову можна зрабіць на падставе дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Як паведамляе БелаПАН, у рублёвым выяўленьні сярэднемесячны заробак рабочых і служачых павялічыўся за год на 32,6 адсоткі (з 174.422 да 231.223 рублёў). У той самы час спажывецкія кошты вырасьлі на 34,8%.
У даляравым выяўленьні заробак павялічыўся на 10,2 адсоткі (з 108,2 да 119,2), бо курс амэрыканскай валюты да беларускага рубля вырас усяго на 20,3 адсоткі.
У 2001 годзе налічаны заробак рабочых і служачых у рублёвым выяўленьні павялічылася на 89,7 адсоткі, спыжывецкія кошты - на 46,1, курс даляра - на 32,2.