Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хутка родную Беларусь пакіне міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён атрымаў агрэман і Лукашэнка пасылае яго надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Вашынгтон.
30 студзеня, у адпаведнасьці з каляндарным плянам, зацьверджаным Цэнтральнай камісіяй Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Як паведаміў БелаПАН сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, пакуль Цэнтральная камісія не валодае інфармацыяй аб тым, як прайшоў гэты этап выбарчай кампаніі. Поўныя дадзеныя аб выніках рэгістрацыі паступяць у ЦВК толькі 5 лютага. Аднак, ужо сёньня зразумела, што большасьць прадстаўнікоў палітычных партыяў ня будуць зарэгістраваныя.
Паўночнакарэйскі рэжым Чэн Іра, закладзены ягоным бацькам Кім Ір Сэнам – уяўляе сабой пекла. Яго прырода адлюстраваная ў арт.7 Канстытуцыі краіны: “Умацоўваць абсалютную ўладу правадыра – наш абавязак”. Усім жыхарам трэба наведваць спэцыфічныя сходы, дзе іх ідэалягічна апрацоўваюць і дзе яны адначасна каюцца і крытыкуюць паплечнікаў. Як удакладняе спэцыяліст па Паўночнай Карэі Пьер Рыгула, “кожны мусіць прызнацца мінімум у адной палітычнай памылцы і абвінаваціць суседа ў зьдзяйсьненьні двух такіх пралікаў”. Наколькі мне вядома, 47 відаў “памылак” цягнуць за сабой сьмяротнае пакараньне.
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пад старшынствам Валеры Самалюка вынес рашэньне па скарзе грамадзкага аб’яднаньня “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) у сувязі з пісьмовым папярэджаньнем Міністэрства юстыцыі, якое было вынесена арганізацыі 26 лістапада.
Клімат паміж Беларусьсю і Масквой, трэба меркаваць, пасьля сур’ёзнага канфлікту паміж прэзыдэнтамі Лукашэнкам і Пуціным трошкі пацяплеў. З-пад сталоў зноў дасталі замарожаныя пляны стварэньня саюзу. Але ці прывядзе збьліжэньне да паляпшэньня сытуацыі з захаваньнем правоў чалавека, пытаньне застаецца адкрытым.
У момант, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш-малодшы і прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр рыхтуюцца да вайны супраць Іраку для таго, каб нібыта пазбавіць гэтую краіну ад зброі масавага зьнішчэньня, у другой частцы зямнога шару існуе куды больш сур’ёзная пагроза.
Дэпутат Сэйму Літвы ад сацыял-дэмакратычнай партыі Мікалай Мядзьведзеў і пісьменьніца Відмантэ Ясукайцітэ заявілі, што першы намесьнік міністра абароны Беларусі Ўладзімер Усхопчык ня меў дачыненьня да крывавых падзеяў ля Віленскага тэлецэнтру ў студзені 1991 году. У генэральнай пракуратуры Літвы ня лічаць гэтыя вусныя заявы сапраўднымі доказамі. Лідэр партыі кансэрватараў Літвы Вітаўтас Ландсбэргіс мае запіс тэлефонных размоваў з Усхопчыкам, дзе той у студзені 1991 году пагражаў ужыць сілу.
Новым кіраўніком Бюро АБСЭ ў Беларусі прызначаны амбасадар Эбэрхард Хайкэн зь Нямеччыны. Як гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні сакратарыяту АБСЭ ў Вене, якое паступіла ў РІА "Новости", кіраўніка бюро прызначыў дзейны старшыня Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ), выконваючы абавязкі кіраўніка МЗС Нідэрляндаў Яап дэ Хоп Сгэфэр.
Кіраўнік руху “Гарадзенскі выбар”, мастак Зьміцер Іваноўскі асуджаны да 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў. 28 студзеня ў Горадні на плошчы Леніна прайшоў сход прадпрымальнікаў, якія галасавалі за пачатак страйку з 1 лютага. Суд вырашыў, што гэта быў несанкцыянаваны мітынг, і што Зьміцер Іваноўскі актыўна там удзельнічаў. Некалькі месяцаў таму Іваноўскага пакаралі арыштам на 10 сутак за ўдзел у ланцугу неабыякавых людзей, гэта суд таксама ўлічыў. Таму пакараньне было максымальным -- 15 сутак. Тады арыштант галадаў у турме і зьбіраецца галадаць зараз.
30 студзеня — апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў на дэпутацкія мандаты. У Менску разглядалі заявы прэтэндэнтаў у 44 выбарчых акругах з 55. Пакуль вядомыя толькі няпоўныя зьвесткі. Але тэндэнцыя, калі палова прадстаўнікоў апазыцыйных палітычных партыяў ня здолела прайсьці рэгістрацыю, падобна, захоўваецца.
Па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі быў распрацаваны комплексны праект закону “Аб барацьбе з карупцыяй”, які 30 студзеня стаў прадметам абмеркаваньня на рабочым паседжанні ў кіраўніка дзяржавы. Карупцыя, перакананы Аляксандар Лукашэнка, - страшэннае зло, іржа, якая зьнішчае ўсё, што стварае грамадзтва. А таму адказнасьць за яе павінна быць самай жорсткай, – заявіў Лукашэнка. Па запатрабаваньні кіраўніка дзяржавы актывізаваная дзейнасьць усіх праваахоўчых органаў па выяўленьні і спыненьні фактаў карупцыі. Новы нарматыўны акт, лічыць Аляксандар Лкашэнка, павінен насіць папераджальны характар і тым самым прадухіляць незаконныя дзеяньні. Але да тых, хто ўжо парушыў закон, прымяняць самыя жорсткія меры пакараньня.
Аляксандар Лукашэнка 30 студзеня прыняў з справаздачаю генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана. Шэйман праінфармаваў кіраўніка дзяржавы аб стане законнасьці і правапарадку ў краіне і даклаў аб выніках барацьбы з злачыннасьцю, у тым ліку карупцыяй у 2002 годзе. Праваахоўчыя органы ўзмацнілі барацьбу з хабарніцтвам, крадзяжамі шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі і іншымі відамі злачынстваў. За гэты пэрыяд у рэспубліцы выяўлена злачынстваў на 18,4 адсоткі болей, чым у 2001 годзе. Толькі пракуратура накіравала ў суд 337 крымінальных справаў аб карупцыі, што на 31 адсотак пераўзыходзіць паказьнікі 2001 году.
На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбылося паседжаньне адмысловай камісіі ў справе зьніклых у Беларусі, на якое былі запрошаныя жонкі пацярпелых. У Страсбур прыехалі Вольга Захаранка, Людміла Карпенка, Ірына Красоўская і таксама зь Нямеччыны прыехаў былы начальнік менскага СІЗА-1 Алег Алкаеў. Гэта быў яго першы выступ перад камісіяй.
У менскіх загсах пры рэгістрацыі нованароджанных не выдаюць пасьведчаньняў аб нараджэньні. Як паведамілі БелаПАН у аддзеле ЗАГС Кастрычніцкага раёну сталіцы, зараз Міністэрства юстыцыі распрацоўвае новыя ўзоры пасьведчаньняў, якія, як чакаецца, паступяць у загсы толькі к сакавіку, а старыя бланкі ўжо закончыліся. “Мы рэгіструем дзяцей, але пасьведчаньні не выдаем”, -- патлумачыла супрацоўніца Кастрычніцкага адзелу запісаў актаў грамадзянскага стану. Паводле яе, пасьведчаньне аб нараджэньні неабходнае пры атрыманьні дапамогі на дзіцёнка і пры пастаноўцы на ўлік у дзіцячыя паліклінікі. “Мы даем даведку аб нараджэньні дзіцёнка, але бухгальтэрыя не прымае”, -- сказала супрацоўніца загса. Паводле яе, толькі Кастрычніцкі аддзел кожны тыдзень рэгіструе ў сярэднем каля 50 нованароджанных, а пасьведчаньні не выдаюцца з сьнежня.
На пачатковым этапе прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў кантрольны пакет акцыяў застанецца ў дзяржавы. Пра гэта заявіў 31 студзеня Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні журналістаў. Кіраўнік дзяржавы зацьвердзіў рашэньне ўраду пра пачатак правядзеньня конкурсу па акцыянаваньні, хаця фактычна, адзначыў беларускі лідэр, гэты конкурс даўно разгарнуўся. Патэнцыйныя інвэстары жадаюць набыць нашыя прадпрыемствы патаньней, а дзяржава, натуральна, зацікаўленая ў тым, каб прадаць даражэй. “Мы будзем таргавацца – для гэта і абвешчаны адкрыты конкурс, але “из-под полы" прадпрыяемствы прадаваць ня будзем”, - падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.
З 1 лютага ў Беларусі будуць павялічаныя памеры пэнсіяў у сярэднем на 7 адсоткаў. Як паведаміла БелаПАН начальнік пэнсійнага кіраваньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Наталя Шаўлоўская, падвышэньне будзе залежыць ад стажу і індывідуальнага каэфіцыэнту заробку кожнага пэнсіянэра. Мінімальная пэнсія працоўных пэнсіянэраў (пры стажы ня менш 45 гадоў у мужчын і ня менш 40 гадоў у жанчын і індывідуальным каэфіцыэнце 1,3 і вышэй) складзе 112.969 руб., а максымальная (пры каэфіцыэнце 4,0 і больш) - 155.629 руб.
У Беларусі на 1 студзеня 2003 году зарэгістравана 2 тысячы 825 рэлігійных супольнасьцяў розных канфэсіяў. Як паведамляе газэта “Советская Белоруссия” з спасылкаю на прадстаўніка камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў рэспублікі, асноўная роля ў рэлігійным жыцьці краіны належыць Беларускай Праваслаўнай Царкве. У ёй зарэгістравана 1 тысяча 265 прыходаў.
Для беларускіх студэнтаў, якія жадаюць зьехаць за мяжу, самай прыцягальнай зьяўляецца Нямеччына. Пра гэта сьведчаць дадзеныя апытаньня, праведзенага ў Беларусі Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў у красавіку мінулага году, пададзенага ў распараджэньне “Нямецкай хвалі”. Згодна дадзеных гэтага апытаньня, эміграваць у ФРГ выказалі жаданьне амаль 17 адсоткаў рэспандэнтаў. Каля 9 з паловаю адсоткаў апытаных жадаюць пераехаць у ЗША, амаль 5 адсоткаў – у Расею і больш за 4 з паловаю адсоткаў – у Польшчу.
Не, ніхто ў нашай краіне не жадае слухаць думку прыватных прадпрымальнікаў, хоць неяк лічыцца зь іх інтарэсамі. Нягледзячы на шматлікія пратэсты як бізнэсоўцаў, так і некаторых дзяржаўных чыноўнікаў, дэкрэт прэзыдэнта №4 “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і аб некаторых мерах па ўрэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці” ўсё ж такі падпісаны. Ён набірае моц з 1 сакавіка сёлетняга году.
На Віцебшчыне расьце колькасьць справаў аб банкруцтве прадпрыемстваў. Як паведаміў на выніковай нарадзе работнікаў абласнога Гаспадарчага суда яго старшыня Мікалай Зубеня, за 2002 год разгледжана 91 справа аб эканамічнай неплацежаздольнасьці, тады як год таму раней было 28 такіх справаў, а ў 1999-м - 6. Рашэньні аб банкруцтве зь ліквідацыяй прынятыя летась 81 раз, з санацыяй - 5, толькі ў двух выпадках прыйшлі да сусьветнага пагадненьня бакоў. Напалову вырасла за год колькасьць зыскавых матэрыялаў. Гаспадарчы суд Віцебскай вобласьці спагнаў з адказчыкаў каля 40 мільярдаў рублёў, у бюджэт пералічана 1,5 мільярда рублёў дзяржпошліны.
Пратэрмінованая крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў Беларусі за студзень-лістапад 2002 году павялічылася на 44% і склала на 1 сьнежня 2,696 трлн.бел.руб., у тым ліку звыш трох месяцаў - 2,1 трлн.бел.руб. Пра гэта “ Мэдыяфакту ” паведамілі ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу.