Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: У краіне павінен быць жалезны парадак
11:10, 31/01/2003

Па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі быў распрацаваны комплексны праект закону “Аб барацьбе з карупцыяй”, які 30 студзеня стаў прадметам абмеркаваньня на рабочым паседжанні ў кіраўніка дзяржавы. Карупцыя, перакананы Аляксандар Лукашэнка, - страшэннае зло, іржа, якая зьнішчае ўсё, што стварае грамадзтва. А таму адказнасьць за яе павінна быць самай жорсткай, – заявіў Лукашэнка. Па запатрабаваньні кіраўніка дзяржавы актывізаваная дзейнасьць усіх праваахоўчых органаў па выяўленьні і спыненьні фактаў карупцыі. Новы нарматыўны акт, лічыць Аляксандар Лкашэнка, павінен насіць папераджальны характар і тым самым прадухіляць незаконныя дзеяньні. Але да тых, хто ўжо парушыў закон, прымяняць самыя жорсткія меры пакараньня.

Распрацаваны законапраект утрымлівае шэраг канцэптуальных новаўвядзеньняў, накіраваных на поўнае выкараненьне хабарніцтва ў нашым грамадзтве. У прыватнасьці, значна пашыранае кола суб’ектаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону. Калі раней за карупцыйную дзейнасьць каралі толькі службовых асобаў, то зараз за хабар будуць караць работнікаў дзяржаўных арганізацыяў, дзейнасьць якіх зьвязаная з абслугоўваньнем насельніцтва. Гэта спыніць выпадкі, калі за кошт грамадзянаў нажываюцца работнікі мэдычных, адукацыйных, жыльлёва-камунальных і іншых установаў.

Пашыраны сьпіс карупцыйных правапарушэньняў, комплекс папераджальных мераў, уведзеныя патрабаваньні да чальцоў сям’і службовых асобаў. Яшчэ адно новаўвядзеньне – зараз хабарам лічацца ня толькі падарункі маёмаснага характару, але і падзяка ў выглядзе нейкіх нематэрыяльных ільготаў.
Беларускі лідэр падкрэсьліў, што законапраект павінен ісьці ад жыцьця, якое паказала тыя сфэры, дзе можа завесьціся іржа-карупцыя. Таму Аляксандар Лукашэнка даручыў дапрацаваць праект з тым, каб ён ахопліваў усе магчымыя праявы карупцыі і ўчынкі, якія ёй садзейнічаюць, і найжорсткае пакараньне за гэтыя цяжкія правапарушэньні.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб уся праваахоўчая сыстэма забясьпечыла барацьбу з карупцыяй, у тым ліку ў сваіх шэрагах.
У краіне мусіць быць жалезны парадак у сфэры барацьбы з карупцыяй, падкрэсьліў прэзыдэнт. “І грамадзтва нас у гэтым падтрымае”, -- перакананы беларускі лідэр.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: втб потребительский, втб кредиты
все о философии
К Вашему вниманию фотосъемка дети цены радуют
качественные air comfort обогреватели в нашем магазине