Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірына Красоўская прапанавала камісіі ПАРЭ зьвярнуцца па інфармацыю ў ФСБ
11:06, 31/01/2003, Ірына Халіп, Радыё Свабода

На сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы адбылося паседжаньне адмысловай камісіі ў справе зьніклых у Беларусі, на якое былі запрошаныя жонкі пацярпелых. У Страсбур прыехалі Вольга Захаранка, Людміла Карпенка, Ірына Красоўская і таксама зь Нямеччыны прыехаў былы начальнік менскага СІЗА-1 Алег Алкаеў. Гэта быў яго першы выступ перад камісіяй.

Ірына Красоўская зрабіла вельмі цікавую прапанову, што да працы камісіі. Паколькі Сяргей Кавалёў скардзіўся на тое, што ён даслаў свой запыт у сьледчыя органы Беларусі і ўжо тры месяцы ня мае адказу, Красоўская прапанавала ўжываць расейскі фактар. Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Кавалёў мае дэпутацкае права дасылаць запыты, напрыклад, у ФСБ і можа знайсьці тую інфармацыю, якую ён ня змог знайсьці ў Менску.

На паседжаньні камісіі сабраўся ўвесь яе склад і нават людзі, якія ня маюць да яе ніякага дачыненьня. І гэта пры тым, што ўчора дзень быў ня вельмі ўдалы, бо ён проста сэнсацыйны – ўраньні лорд Джад абвясьціў, што калі 23 сакавіка рэфэрэндум у Чачэніі адбудзецца, то ён пойдзе ў адстаўку. І тым ня менш, на паседжаньне камісіі сабраліся ўсе, хто мог, і нават тыя, хто не павінен быў быць, і заля, у якой праходзіла прэсавая канфэрэнцыя жонак зьніклых пасьля паседжаньня, была таксама поўная.

Сябры камісіі будуць зьвяртацца да беларускіх уладаў. Яны вырашылі напісаць ліст ужо проста да Лукашэнкі – можа, ён адкажа ім што-небудзь, калі не адказвае пракуратура, калі не адказваюць праваахоўчыя органы. Таксама камісія вырашыла на наступнае сваё паседжаньне запрасіць сьледчых Случака і Петрушкевіча, каб тыя падзяліліся зь імі сваёй інфармацыяй.

Афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі ўчора спрабавалі наладзіць кантакт з дэпутатамі Лібэральнай групы ПАРЭ, сябры якой ёсьць кіраўнікамі некаторых структураў Асамблеі. Віцэ-сьпікер непрызнанага міжнароднай супольнасьцю парлямэнту Ўладзімер Канаплёў запрасіў некаторых дэпутаў зь Лібэральнай групы ў рэстарацыю. Гэтая сустрэча стала надзвычай скандальнай. Справа ў тым, што дэпутаты Лібэральнай групы вырашылі запрасіць на гэтую неафіцыйную сустрэчу Ірыну Красоўскую, і калі Ірына разам з дэпутатамі Лібэральнай групы прыйшла ў тую рэстарацыю, Уладзімер Канаплёў, Андрэй Лосеў і прадстаўнік Беларусі ў Радзе Эўропы Валер Рамашка, якія там прысутнічалі, сказалі, што калі Ірына застанецца, то яны пойдуць прэч. Урэшце рэшт Ірына сама вырашыла сысьці, каб не ствараць ніякіх непрыемнасьцяў для дэпутатаў Лібэральнай групы, і сустрэча прайшла вельмі напружана. Дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” засталіся вельмі незадаволенымі, таму што яны спрабавалі пераканаць эўрапейскіх дэпутатаў у тым, што калі Беларусь зноў атрымае свой статус, то ў іх, у дэпутаў “палаты прадстаўнікоў”, таксама будзе больш магчымасьцяў штосьці рабіць у Менску.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Работа в Ростове, резюме офис менеджер, вакансии офис менеджера
Словари показателя. Заводской портал.
Мы продаем высококачественную плиту osb . Ваш "Монолит"