Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рост пэнсіяў не пасьпявае за інфляцыяй
15:56, 31/01/2003

З 1 лютага ў Беларусі будуць павялічаныя памеры пэнсіяў у сярэднем на 7 адсоткаў. Як паведаміла БелаПАН начальнік пэнсійнага кіраваньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Наталя Шаўлоўская, падвышэньне будзе залежыць ад стажу і індывідуальнага каэфіцыэнту заробку кожнага пэнсіянэра. Мінімальная пэнсія працоўных пэнсіянэраў (пры стажы ня менш 45 гадоў у мужчын і ня менш 40 гадоў у жанчын і індывідуальным каэфіцыэнце 1,3 і вышэй) складзе 112.969 руб., а максымальная (пры каэфіцыэнце 4,0 і больш) - 155.629 руб.

Сёньня працоўныя пэнсіі атрымоўваюць 2400 тыс. чалавек. На выплату пэнсіяў у лютым дадаткова патрабуецца каля 16 млрд руб., а ўсяго на гэтыя мэты будзе выдаткавана 243 млрд рубл. Акрамя таго, у сувязі з зьменаю бюджэту пражытнога мінімуму будуць пералічаныя сацыяльныя пэнсіі, надбаўкі і падвышэньні да пэнсіяў. Падвышэньне пэнсіяў плянуецца правесьці за кошт скарачэньня асыгнаваньняў на аздараўленьне, паведамляе praca.by.

Варта адзначыць, што інфляцыя ў краіне трымаецца на ўзроўні каля 2,5-3% у месяц, прырост спажывецкіх коштаў толькі за першыя два тыдні студзеня 2003 году склаў 1,1%. У 2002 годзе кошты вырасьлі на 34,8%.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: