Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гуд бай, Беларусь!
16:09, 31/01/2003, Раман Якаўлеўскі, для Радыё Рацыя

Хутка родную Беларусь пакіне міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён атрымаў агрэман і Лукашэнка пасылае яго надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Вашынгтон.

Чуткі пра тое, што Хвастова кудысьці пашлюць амбасадарам цыркулявалі даўно. Акрамя Парыжу, называўся і Вашынгтон. Паўночнаамэрыканскі мацярык цяперашняму кіраўніку МЗС Беларусі добра знаёмы. Пасьля рэфэфэндуму 1996 году, Хвастоў з пасады намесьніка міністра атрымаў накіраваньне ў Канаду. А ўжо на пасадзе міністра здолеў утрымацца больш за год і зьмяніў на гэтай пасадзе цяперашнега кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Урала Латыпава. Не было ні для каго сакрэтам, што і пры Хвастове усю дзейнасьць замежнапалітычнага ведамства працягваў шчыльна апякаць Латыпаў. Трэба меркаваць, што ён прыклаў сваю руку і да новага прызначэньня Хвастова.

Варта нагадаць, што ў ранзе міністра Хвастоў у канцы леташнега году трапіў у найславуты сьпіс васьмі неўязных у краіны Эўразьвязу і ЗША чыноўнікаў на чале з Лукашэнкам. Але не прозьвішча Хвастоў застаецца пэрсонай нон грата, а пасада міністра замежных справаў. Так што наўрадці можна ўспрымаць атрыманы Хвастовым агрэман, як адмену гэтага сьпіса, на чым настойвае афіцыйны Менск, які ўзамен пагадзіўся адкрыць у сябе офіс АБСЭ. Паводле нашых дадзеных, ім стане Сяргей Мартынаў – амбасадар у Бэльгіі і сталы прадстаўнік у ЭЗ і НАТО. Як вядома, у Брусэль ён трапіў год таму з пасады першага намесьніка міністра замежных справаў. Кажуць, што свайму вяртаньню ў Менск амбасадар ня вельмі ўзрадаваўся. Застаецца невядомым, ці ўзрадуецца і той, хто зьменіць Мартынава ў якасьці амбасадара. А што да Хвастова, то ён, безумоўна, павінен быць задаволены сваім новым прызначэньнем. Усё будзе ж у Новым сьвятле, а не ў тым, які яго суправаджаў у роднай Беларусі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: