Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі зарэгістравана 2 тысячы 825 рэлігійныя супольнасьці 12:10, 31/01/2003
У Беларусі на 1 студзеня 2003 году зарэгістравана 2 тысячы 825 рэлігійных супольнасьцяў розных канфэсіяў. Як паведамляе газэта “Советская Белоруссия” з спасылкаю на прадстаўніка камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Савеце міністраў рэспублікі, асноўная роля ў рэлігійным жыцьці краіны належыць Беларускай Праваслаўнай Царкве. У ёй зарэгістравана 1 тысяча 265 прыходаў.
Акрамя традыцыйных для Беларусі рэлігіяў, у краіне дзейнічаюць Рэфарматарская (кальвінізм), Стараабрадніцкая, Грэка-Каталіцкая і Лютэранскія Цэрквы, а таксама Сьведкі Яговыя, бахаі, мармоны, крышнаіты і прадстаўнікі некаторых іншых канфэсіяў.