Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У менскіх загсах не выдаюць пасьведчаньняў аб нараджэньні 16:18, 31/01/2003
У менскіх загсах пры рэгістрацыі нованароджанных не выдаюць пасьведчаньняў аб нараджэньні. Як паведамілі БелаПАН у аддзеле ЗАГС Кастрычніцкага раёну сталіцы, зараз Міністэрства юстыцыі распрацоўвае новыя ўзоры пасьведчаньняў, якія, як чакаецца, паступяць у загсы толькі к сакавіку, а старыя бланкі ўжо закончыліся. “Мы рэгіструем дзяцей, але пасьведчаньні не выдаем”, -- патлумачыла супрацоўніца Кастрычніцкага адзелу запісаў актаў грамадзянскага стану. Паводле яе, пасьведчаньне аб нараджэньні неабходнае пры атрыманьні дапамогі на дзіцёнка і пры пастаноўцы на ўлік у дзіцячыя паліклінікі. “Мы даем даведку аб нараджэньні дзіцёнка, але бухгальтэрыя не прымае”, -- сказала супрацоўніца загса. Паводле яе, толькі Кастрычніцкі аддзел кожны тыдзень рэгіструе ў сярэднем каля 50 нованароджанных, а пасьведчаньні не выдаюцца з сьнежня.