Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевая арганізацыя “Малады Фронт” (“МФ”) ня будзе ўдзельнічаць у “Народным маршы “За лепшае жыцьцё!”. Як паведаміў БелаПАН лідэр “МФ” Павал Севярынец, большасьць сябраў арганізацыі вырашыла, што гэтая акцыя, заплянаваная на 12 сакавіка, “можа зашкодзіць сьвяткаваньню 85-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі”, якое заплянаванае на 23 сакавіка і ў якім “Малады Фронт” будзе прымаць актыўны ўдзел. Пры гэтым Севярынец адзначыў, што марш “не ідзе ў рэчышчы абароны незалежнасьці” (“Народны марш”, нагадаем, заплянаваны як сацыяльная акцыя супраць агалечваньня людзей – БелаПАН.).
Дэлегацыя Парлямэнцкае асамблеі АБСЭ на чале з кіраўніком адмысловай групы ПА АБСЭ па Беларусі Утай Цапф будзе знаходзіцца ў Менску два дні. Як паведамілі БелаПАН у прэсавай службе Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе, у склад дэлегацыі таксама ўвойдуць Урбан Алін (Швэцыя), Фрэд Понсанбі (Вялікабрытанія), Габор Харс (Венгрыя) і праграмны супрацоўнік ПА АБСЭ Поль Лежэндрэ.
Старшыню Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата ў дэпутаты ў гарадзкі і абласны Савет дэпутатаў. Валеры Леванеўскі вылучаўся шляхам збору подпісаў. На думку самаго прадпрымальніка, яму адмовілі па фармальных і надуманых прызнаках: у дэклярацыі аб даходах у радках, у якіх Леванеўскі ня меў даходаў (крэдыты, ссуды і г.д.), не стаіць слова “не”. Графы проста пакінутыя пустымі.
Беларусь выступае за рашэньне ірацкай праблемы мірным шляхам, заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі 31 студзеня Аляксандар Лукашэнка. “Если даже это нефть, я уверен, что американцы могут с Саддамом договориться, - сказаў ён. -- Ему все равно надо продавать нефть. Кому? России нефть не нужна, она сама торгует. Мы оттуда не привезем. Конечно, четверть нефти потребляет США. Кому повезет Ирак продавать нефть? США. Так договоритесь. Зачем воевать? Неужели только войной можно решить эту проблему? Поэтому мы за мирное решение в рамках Организации Объединенных Наций”.
76 адсоткаў менчукоў супраць абмежаваньня вяшчаньня ў краіне расейскіх тэле- і радыёстанцыяў. Падтрымліваюць гэтыя меры толькі 5 адсоткаў. Гэтыя дадзеныя атрыманыя падчас апытаньня грамадзкае думкі, праведзенага 23-27 студзеня сацыялягічай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод пяцісот менчукоў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй.
Аляксандар Лукашэнка рэзка раскрытыкаваў амбасадара ЗША ў Менску Майкла Козака – за “ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі”. У сваім выступе 31 студзеня на прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка абвінаваціў амбасадара (не называючы яго па імені) у тым, што ў часе паездкі ў Гомлю ў сераду, падпісаў з гарадзкімі ўладамі пагадненьне аб аказаньні ЗША дапамогі ў рэканструкцыі абласнога шпіталю. Амбасадар таксама сустрэўся зь некаторымі дэпутатамі, якія балятуюцца на мясцовых выбарах.
Новы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі Эбэргард Хайкэн выказаў надзею на тое, што стасункі паміж АБСЭ і афіцыйным Менскам, якія пагоршыліся апошнім часам, стануць лепей. Пра гэта Хайкэн заявіў у інтэрвію “Нямецкай хвалі” ў пятніцу.
Без хітрыкаў 11:00, 03/02/2003, Алена Данэйка, “Известия”
За гады павольнага інтэграцыйнага працэсу беларускі бок ня раз рабіў “крок наперад і два назад”. У падпісанай Дамове зразумела сказана, што канчатковая мэта інтэграцыі – стварэньне адзінай дзяржавы. Аднак у часе саюзнага будаўніцтва шматразова аказвалася, што беларускі бок, падпісваючы дамову, меў на ўвазе нешта зусім іншае. “Исключаются неравноправные отношения. Интересами мы можем поступиться в том же объеме, что и Российская Федерация”, -- заявіў у пятніцу кіраўнік Беларусі.
“Цяперашнія выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў маюць недэмакратычны характар, а выбарчыя органы мясцовай улады ня будуць валодаць належнай легетымнасьцю”, -- заявілі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, камэнтуючы кампанію па фармаваньні мясцовых органаў улады.
Міжнародная канфэдэрацыя свабодных прафсаюзаў (МКСП) запатрабавала ад Эўразьвязу расьсьледаваць факты парушэньня правоў прафсаюзаў у Беларусі. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", буйнейшае ў сьвеце прафсаюзнае аб’яднаньне, якое налічвае ў сваіх шэрагах 158 млн. працоўных і служачых у 150 краінах сьвету, зьвярнулася з адпаведным лістом да эўрапейскага камісара па гандлі Паскалю Ламі.
У Маскве завяршыліся перамовы паміж ВГТРК, прадстаўнікамі Нацыянальнай тэлевізіі Беларусі і кіраўніцтвам РРПЦ. Як паведамілі ў прэс-службе ВГТРК, у час сустрэчы былі вырашаныя ўсе прынцыповыя пытаньні аб вяшчаньні двух расейскіх каналаў на тэрыторыі Беларусі. У прыватнасьці, дасягнутая дамоўленасьць аб пашырэньні часу вяшчаньня тэлеканалу “Россия” да 20 гадзінаў у суткі, перадае РІА "Новости". На тэрыторыі Беларусі ў поўным аб’ёме таксама будзе адноўленае вяшчаньне “Радио России” і радёстанцыі “Маяк”.
Прэзыдэнт Рэспублікі Чэхія Вацлаў Гавэл, які займаў сваю пасаду цягам 12 гадоў, у нядзелю пайшоў у адстаўку, паведамляе Reuters. У свой апошні прэзыдэнцкі дзень 66-гадовы Гавэл правёў шэраг сустрэч з палітычнымі лідэрамі і наведаў некалькі мэмарыялаў у Празе, нягледзячы на халоднае нядзельнае надвор’е.
Вынікі працы Дзяржаўнай камісіі па спыненьні злоўжываньняў у цэлюлозава-папяровай прамысловасьці разглядаюцца сёньня на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі. Як падкрэсьліў Лукашэнка, адкрываючы нараду, камісія выявіла сур’ёзныя недахопы ў працы прадпрыемстваў галіны і злоўжываньні службовым становішчам шэрагу асобаў. У прыватнасьці, быў выяўлены беспрэцэдэнтны выпадак дэпутацкага лябіраваньня інтарэсаў камэрцыйных структураў з выкарыстаньнем звароту да кіраўніка дзяржавы.
На нарадзе па пытаньнях працы цэлюлозава-папяровай галіны, якое праходзіць сёньня ў Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнік дзяржавы выказаў занепакоенасьць становішчам справаў на прадпрыемствах канцэрну “Беллеспаперпрам”.
Зацьверджаныя бюджэты паржытнога мінімума ў сярэднем на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у коштах сьнежня 2002 г., у разьліку на месяц (пастанова Савету Міністраў ад 29.01.2003 г. N 107). У сярэднем на душу насельнітцва бюджэт пражытнога мінімума (БПМ) склаў 89557 руб. (раней -- 81333 руб.).
На думку генэральнага дырэктара Наваполацкага ААТ “Нафтан” Канстанціна Часнавіцкага, рынкавы кошт прадпрыемства сёньня пераўзыходзіць 1 мільярд даляраў, і беларускі ўрад ня пойдзе на продаж заводу за меншую суму. Пра гэта Часнавіцкі паведаміў у інтэрвію БелаПАН.
Паводле дадзеных Гарадзенскага аддзелу статыстыкі, прадпрыемствы горада маюць цяжкасьці з збытам гатовай прадукцыі. Яе запасы на 1 студзеня сёлетняга году складалі 43,1 мдрд. руб., ці 70% сярэднемесяцовага аб’ёму вытворчасьці. Між тым, як паведамляе “Вечерний Гродно”, за 2002 год запасы гатовай прадукцыі на складох прадпрыемстваў абласнога цэнтру павялічыліся на 0,5%.
Сярэдняя заробная плата, налічаная работнікам Віцебскай вобласьці за сьнежань 2002 году, склала 199.266 рублёў, у тым ліку рабочых і служачых - 209.675 рублёў. Паводле дадзеных абласнога кіраваньня статыстыкі, у параўнаньні з лістападам 2002 году сярэдні заробак па вобласьці вырас на 8,3%.
Старшыня Страйкаму прадпрымальнікаў Беларусі Валеры Леванеўскі зьвярнуўся з адкрытым лістом да дэпутатаў “палаты прадстаўнікоў” у сувязі з падпісаньнем Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэту “Аб адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізычных асобаў і некаторых мерах па ўрэгуляваньні прадпрымальніцкай дзейнасьці”. На думку прадпрымальніка, дадзены дэкрэт “юрыдычна не падрыхтаваны і істотна ўціскае правы грамадзянаў, прадугледжаныя Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь”. Валеры Леванеўскі заклікае “дэпутатаў” адправіць дэкрэт на дапрацоўку ці адмяніць яго.
Міністэрства статыстыкі і аналізу ўпершыню адкрыта назвала асноўныя прычыны спаду ўзроўня аплаты працы: павелічэньне запасаў гатовай прадукцыі на складох, запаволеньне росту вытворчасьці прадукцыі і, як вынік, павелічэньне адпачынкаў работнікаў зь ініцыятывы наймальніка, а таксама пераход арганізацыяў на працу ў рэжым няпоўнага працоўнага дня ці тыдня.
Беларускі прафсаюз авіядыспэтчараў, сябра беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, намерваецца накіраваць у Міжнародную арганізацыю працы дапаўненьне да скаргі беларускіх прафсаюзаў, пададзенай у МАП у 2000 годзе. Падставаю для гэтага стала ўмяшальніцтва ўладаў у справы прафсаюзаў.
Паводле ўзгодненых дадзеных, адзін з чальцоў экіпажу транспартнага самалёту Іл-76, які разьбіўся 31 студзеня ва ўсходнем Ціморэ, быў грамадзянінам Беларусі. Як паведаміў ИТАР-ТАСС Барыс Кавякін – гендырэктар кампаніі "Eurasia Aviation", якая выступала апэратарам загінулага самалёту, беларускае грамадзянства меў механік Валеры Ўхванаў.
Беларусь лідзіруе сярод краінаў СНД і Эўропы па тэмпах росту коштаў. Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу рэспублікі, за першыя тры тыдні студзеня спажывецкія кошты ў краіне павялічыліся на 2,6% (за першы тыдзень - на 0,4%, па выніках двух тыдняў - на 1,1%). За першыя тры тыдні сьнежня 2002г. кошты павялічыліся на 2,5%, за першыя тры тыдні студзеня 2002г. - на 4,2%. На 2003г. урад і Нацыянальны банк Беларусі прагназуюць падвышэньне коштаў на 18-24%. Прагноз на 2002г. складаў 20-27%, але рэальна кошты вырасьлі на 34,8%. Для параўнаньня, інфляцыя ў Расеі па выніках 2002г. склала каля 15%, на Ўкраіне - каля 4%, у Малдове - 10%.
Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў пра сьціплы пачатак прыватызацыі нафтахімічнага комплексу Беларусі. Зрэшты, самі беларусы набыць акцыі найбольш прыцягальных прадпрыемстваў ня здолеюць, а астатнія – могуць і не пажадаць.
З 1 лютага на Меншчыне дзейнічаюць новыя тарыфы на перавозку пасажыраў аўтобусамі. У гарадзкім транспарце адна паездка зараз будзе каштаваць 200 рублёў, у прыгарадным, на аўтобусах экспрэсных маршрутаў -- у два разы даражэй. Колькасьць экспрэсных рэйсаў не павінна пераўзыходзіць 25 адсоткаў ад агульнай колькасьці рэйсаў на кожным маршруце, паведамляе БелТА.
З 1 лютага для леккавых аўтамабіляў з расейскімі нумарамі ў 3 разы ( з 6 да 2 даляраў) зьніжаецца аплата за праезд па аўтатрасе ад мяжы РФ да Менску і Берасьці. Такое рашэньне ў пятніцу прыняў урад Беларусі.
Вонкавая запазычанасьць Беларусі за энэргарэсурсы склала на 1 студзеня $226 млн. Унутраная пазыка беларускіх спажыўцоў перад паліўна-энэргетычным комплексам краіны склала каля $512 мільёнаў.