Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл пакінуў пасаду прэзыдэнта Чэхіі
10:55, 03/02/2003

Прэзыдэнт Рэспублікі Чэхія Вацлаў Гавэл, які займаў сваю пасаду цягам 12 гадоў, у нядзелю пайшоў у адстаўку, паведамляе Reuters. У свой апошні прэзыдэнцкі дзень 66-гадовы Гавэл правёў шэраг сустрэч з палітычнымі лідэрамі і наведаў некалькі мэмарыялаў у Празе, нягледзячы на халоднае нядзельнае надвор’е.

Згодна чэскай канстытуцыі, Гавэл ня мог вылучацца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін. Аднак, вельмі верагодна, што калі б такой забароны не існавала, сур’ёзнаю перашкодаю для Гавэла стаў бы стан ягонага здароўя. Зараз ужо былы чэскі лідэр пакутуе на хранічны бранхіт і перанёс запаленьне лёккіх. У 1996 годзе ў выніку хірургічнага ўмяшальніцтва Гавэлу выдалілі дзьве невялікія пухліны і палову правага лёккага.

Чэскія парлямэнтары пакуль не змаглі выбраць пераемніка Гавэла. Былы прэзыдэнт выказаў надзею, што дэпутаты заканадаўчага сходу бліжэйшым часам усё ж такі здолеюць прыйсьці да кампрамісу і разам з тым адзначыў, што пустое прэзыдэнцкае крэсла на некалькі тыдняў ня варта разглядаць як прызнак канстытуцыйнага крызысу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: