Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заробак расьці ня можа
12:28, 03/02/2003, www.praca.by

Міністэрства статыстыкі і аналізу ўпершыню адкрыта назвала асноўныя прычыны спаду ўзроўня аплаты працы: павелічэньне запасаў гатовай прадукцыі на складох, запаволеньне росту вытворчасьці прадукцыі і, як вынік, павелічэньне адпачынкаў работнікаў зь ініцыятывы наймальніка, а таксама пераход арганізацыяў на працу ў рэжым няпоўнага працоўнага дня ці тыдня.

Увесь мінулы год палітыка ў гэтай сфэры вызначалася перадвыбарчым яшчэ абяцаньнем Аляксандра Лукашэнкі падняць сярэдні рэальны заробак да ўзроўню 100 даляраў у эквіваленце. Але выкананьне гэтай устаноўкі сутыкалася з фінансавымі цяжкасьцямі прадпрыемстваў, таму і запазычанасьць з выплатай заробку пэрыядычна падымалася да 20% месяцовага фонду, а ў сельскай гаспадарцы — і да 200. Таму намаганьні сканцэнтраваліся на бюджэтнай сфэры, а гасразьліковым прадпрыемствам заявілі: атрымоўвайце тое, што зарабілі. Праўда, вяскоўцам, якія да новага году засталіся ў літаральным сэнсе без рубля ў кішэні, давялося выплаціць заробак за кошт банкаўскіх крэдытаў. Тым не менш, у лістападзе рэальны заробак рухнуў па ўсёй народнай гаспадарцы і зьменшыўся ў параўнаньні з кастрычнікам 2002 г. на 5,9%.

Найбольшы спад рэальнага заробку ў лістападзе ў параўнаньні з кастрычнікам адбыўся ў работнікаў сяла (на 11,3%), транспарту (на 7,1), прамысловасьці (на 6,7), будаўніцтва (на 6,4). Прычым налічаны (намінальны, нявыплачаны) сярэдні заробак у прамысловасьці, на транспарце і ў будаўніцтве быў у межах 236-266 тыс. рублёў і пераўзыходзіў сярэдні ўзровень на 16-31%. А рэальна да чаканай сотні даляраў не дацягнуў.

Але ўсім гэтым высокааплочваемым галінам у сельскагаспадарчай вытворчасьці ў сярэднем на аднаго работніка ў лістападзе 2002 г. было налічана 99,3 тыс. рублёў, ці ўдвая меней, чым у сярэднем па народнай гаспадарцы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: