Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Символичным и не случайным” назваў у аўторак Аляксандар Лукашэнка ўручэньне даверчых граматаў амбасадарам Іраку Салманам Зэйданам. “Ирак может рассчитывать на поддержку и помощь Беларуси настолько, насколько это возможно в сложившейся ситуации”, -- сказаў Лукашэнка ў звароце да дыплямата.
Лёзунгі “Ён павінен сысьці!”, “Новая ўлада – новае жыцьцё!” і “Жыве Беларусь!” зьявіліся ў мінулую ноч на агароджах і пабудовах ля чугуначнага вакзала ў мінулую ноч. Лёзунгі напісаныя вялікімі літарамі, таму добра відаць усім, хто прыяжджае ў горад. Для жадаючых далучыцца да гомельскіх зуброў, напісаны таксама нумар пэйджэра.
“Як бы Вы вызначылі палітычны рэжым, які дзейнічае зараз у Беларусі?” – на такое пытаньне прапаноўвалася адказаць жыхарам беларускае сталіцы ў часе чарговага зандажу грамадзкае думкі, што праводзіўся 23-27 студзеня сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Усяго было апытана 500 менчукоў ва ўзросьце ад 18 гадоў і старэй. 40 адсоткаў зь іх вызначылі цяпершані палітычны рэжым у краіне як “рэжым асабістай улады”. 20 адсоткаў рэспандэнтаў назвалі яго “дыктатурай”, 11 адсоткаў -- дэмакратыяй.
Гаспадарчы суд вырашыў спыніць дзейнасьць заснавальніка “Новай газэты Смаргоні” прыватнага прадпрымальніка Рамуальда Ўлана не пазьней за 3 траўня і дзеля гэтага стварыць ліквідацыйную камісію. Гэтае рашэньне прыняў судзьдзя Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду Ламанік.
Партыя БНФ падсумавала вынікі рэгістрацыі сваіх прадстаўнікоў кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў. Як паведаміў лідэр партыі Вінцук Вячорка на прэс-канфэрэнцыі, якая была скліканая з гэтай нагоды, з 154 прэтэндэнтаў, вылучаных Партыяй БНФ, зарэгістравана 107 кандыдатаў; адмоўлена ў рэгістрацыі 43; лёс яшчэ чатырох партыйных вылучэнцаў пакуль невядомы. Паводле В.Вячоркі, такія вынікі ня сталі нечаканасьцю для кіраўніцтва партыі і былі “вельмі спрагназаваныя”, бо, як адзначыў палітык, улады робяць усё магчымае, каб прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі не ўвайшлі ў склады мясцовых Саветаў.
Па выбарах дэпутатаў у Менскі гарадзкі Савет, паводле папярэдняй інфармацыі, зарэгістравана 165 кандыдатаў па 55 выбарчых акругах. Пра гэта “Медиафакту” паведаміў сакратар Менскай гарадзкой выбарчай камсііі Міхаіл Савановіч і нагадаў, што ў выбаркамы сталіцы былі пададзеныя дакумэнты ад 305 суіскальнікаў дэпутацкага мандату.
53% жыхароў Менску плянуюць прыняць удзел у галасаваньні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія пройдуць 2 сакавіка. 26% гараджанаў не зьбіраюцца ў іх удзельнічаць, і кожны пяты рэспандэнт (21%) ня здолеў спрагназаваць свае дзеяньні ў час надыходзячых выбараў. Такія вынікі апытаньня, праведзенага ў канцы студзеня сацыялягічнай службай “Зеркало” інфармацыйнай кампаніі БелаПАН сярод 500 менчукоў ад 18 гадоў і старэй.
ці паўторны зварот да нацыі Аляксандра Лукашэнкі з зьменамі і дапаўненьнямі
Дорогие мои соотечественники! Неблагі пачатак. Адразу акрэсьліў, што мы яму нятанна абыходзімся. Але хітрыкі навідавоку – паспрабаваў выдаць жаданае за рэчаіснасьць. Трэба было пачынаць сумленна: “Вельмі недарагія мае супляменьнікі!”
Нягледзячы на дасягнутыя раней дамоўленасьці, заяўляюць у Мінтрансе Беларусі, з 1 лютага польскія мытныя органы на пункце пропуску “Бераставіца - Баброўнікі” зноў пачалі ажыцьцяўляць кантроль паліва ў паліўных баках беларускіх аўтаперавозчыкаў. Пры наяўнасьці паліва звыш усталяванай заканадаўствам Польшчы нормы (200 літраў для грузавых аўтамабіляў і 600 – для аўтобусаў), спаганяецца акцыз і НДВ.
Курс беларускага рубля застаецца стабільным, на 1 лютага ён складаў 1953 рублі за адзін даляр, што адпавядае прагнозавым паказьнікам, адрапартаваў Лукашэнку кіраўнік Нацбанка Пётар Пракаповіч. Больш за тое, у Нацыянальнага банка “ёсьць усё”, каб абменны курс знаходзіўся ў межах усталяваных парамэтраў, і банк будзе імкнуцца выйсьці на мінімальны паказьнік – ня больш за 2250 беларускіх рублёў за адзін даляр да канца 2003 году, перадае БелаПАН. Прэзыдэнт гэта ўхваліў. А што тычыцца ўвядзеньня расейскага рубля, то запатрабваў, каб на перамовах з расейскім Цэнтральным банкам беларускі бок сыходзіў з пазыцыі, закладзенай у Дамове аб стварэньні “сюзнай дзяржавы” – роўныя ўмовы для Беларусі і Расеі.
Масква мяркуе, што кантроль расейскай дзяржавы над адзіным буйным эканамічным прадпрыемствам Латвіі дазволіць аказваць эканамічны, а магчыма і палітычны ўплыў на гэтую маленькую краіну.
У суботу 1 лютага ў Віцебску прайшло пахаваньне інжынэра тэлезаводу “Віцязь”, які скончыў жыцьцё самагубствам на прадпрыемстве. Калектыў прадпрыемства ў шоку. Былыя супрацоўнікі самагубцы сьцьвярджаюць, што прычынаю ягонага ўчынку стаў страх застацца без працы.
Беларускі ўрад ухваліў праект указу Лукашэнкі, у адпаведнасьці зь якім усе маёмасныя зьдзелкі на суму больш 60 тыс. даляраў па-ранейшаму будзе кантраляваць кіраўнік дзяржавы. Пра гэта паведамляе карэспандэнт “Известий”.
Зь ініцыятывы Міністэрства гандлю Беларусі ва ўрадзе разглядаецца праект пастановы “Аб узмацненьні дзяржаўнага кантролю за зваротам імпарту піва”. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, дакумэнт прадугледжвае меры, якія абмяжоўваюць імпарт піва на беларускі рынак.
Кіраўнікі цэлюлозава-папяровай прамысловасьці Беларусі, замешаныя ў эканамічных злоўжываньнях, у лютым павінны быць звольненыя з працы з кампэнсацыяй урону, нанесенага дзяржаве. Пра гэта даў загад у панядзелак Аляксандар Лукашэнка на нарадзе, прысьвечанай становішчу справаў у цэлюлозава-папяровай галіне краіны.
Запазычанасьць па заробнай плаце суб’ектам гаспадараньня Магілёўскай вобласьці складае каля 3 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў старшыня аблвыканкаму Барыс Батура на паседжаньні выканкаму 3 лютага. Каля 1,1 мільярды рублёў пазыка, паводле яго, прыпадае на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Самыя вялікія праблемы з выплатай заробку адзначаныя ў сельгаспрадпрыемствах і арганізацыях Хоцімскага, Крычаўскага і Мсьціслаўскага раёнаў.
На сёньня 10 сталічных прадпрыемстваў ня выплацілі сваім супрацоўнікам каля 313 мільёнаў рублёў заробнай платы. Гэта складае 0,2 адсоткі ад месячнага фонду заробнай платы па горадзе. 3 лютага на апэратыўнай нарадзе ў сталічнай мэрыі старшыня камітэту па працы і сацыяльнай абароне Ірына Алексанава паведаміла калегам, што праблемы прадпрыемстваў-даўжнікоў перайшлі ў новы год. “Хранічна” маюць запазычанасьці па выплаце заробнае платы Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства “Адамас”, ААТ “Алеся”, СП “Чаўляр”, станкабудаўнічы завод імя Кірава, прадпрыемства “Шчотка” і некаторыя іншыя.
Падрыхтаваны праект указу Лукашэнкі аб перадачы пакету акцыяў ААТ “Гатэль “Плянэта” Кіраваньню справамі прэзыдэнта. Пра гэта “Известиям” паведаміла крыніца, блізкая да ўрадавых колаў. Афіцыйна гэтую інфармацыю не пацьвердзілі і не абверглі.
Старшыня Менскай абласной арганізацыі прафсаюзу работнікаў культуры Ўладзімер Мамонька зьвярнуўся з скаргаю ў камітэт па свабодзе аб’яднаньня Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) у сувязі з “цяглымі парушэньнямі правоў прафсаюзаў у краіне”.